Вольга Караткевіч
Выгляд
| Вольга Караткевіч | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 8 ліпеня 1972 |
| Памерла | 29 чэрвеня 2016 (43 гады) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца, перакладніца, паэтка |
| Мова | беларуская мова |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Во́льга Каратке́віч (нар. 8 ліпеня 1972[1] — 29 чэрвеня 2016) — журналістка Радыё Свабода (1996—2009).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла філялягічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 году (тэлекампанія «ФІТ», праграма «Эканаміст»). Працавала на Радыё 101,2, дзе вяла праграму «Бізнэс-актуаліі», у Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, газэце «Наша Ніва», у 1996—2009 гадах на Радыё Свабода. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Была каардынатаркай аддзяленьня журналістыкі ў «Беларускім Калегіюме».
Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і англійскай.
Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала на рак. Да апошняга сачыла за беларускім жыцьцём і дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва[2].