Верасы
| Верасы | |
| Гады | 1971—1997, з 2007 |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | |
| Мова | маскальская, беларуская |
| Жанр | поп-музыка |
| Выдавец | Мелодия Беларускі маладзёвы тэатар эстрады Балкантон |
| Былыя ўдзельнікі | |
| verasy.com | |
«Верасы́» — беларускі вакальна-інструмэнтальны ансамбль, створаны ў 1971 року. Самыя вядомыя песьні гурту: «Малиновка», «Завіруха», «Карнавал», «Я у бабушки живу», «Белый парус».
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ансамбль «Верасы» быў створаны ў пачатку 1970-х рокаў пры Беларускай дзяржаўнай філярмоніі як выключна дзявочы калектыў[1]. Ідэя стварэньня калектыву належала студэнтцы кансэрваторыі Таісіі Тлехуч (Міронавай), якая намагалася стварыць аналягічны «Песьнярам», але жаночы гурт.
У першы склад «Верасоў» увайшлі Ядвіга Паплаўская, Люцына Шамяткова, Таісія Тлехуч і Тацяна Тарасава, у 1972 року прыйшлі Людміла Ісупава і Надзея Мікуліч.
Ансамбль пачаў актыўную гастрольную дзейнасьць з заслужаным сьпеваком БССР Эдуардам Міцулем[2]. Праз два гады ў гурт прыйшоў акампаніятарскі калектыў пад кіраўніцтвам Юрыя Рымашэўскага, а таксама зь цікавасьці да сваёй будучай жонкі да калектыву далучыўся Аляксандар Ціхановіч[3].
У 1974 року на пятым Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады ўжо пасьля першага туру малады калектыў зьвярнуў на сябе ўвагу журы і слухачоў. Пасьпяхова выступіўшы ў другім і трэцім турах зь песьняй Аляксандры Пахмутавай на словы Мікалая Дабранравава «В песнях останемся мы», ансамбль «Верасы» стаў ляўрэатам конкурсу[4]. Па звальненьні Юрыя Рымашэўскага новым кіраўніком «Верасоў» стаў кампазытар Васіль Раінчык, даўні сябар Аляксандра Ціхановіча[5].
У 1979 року кампазытар Эдуард Ханок прапанаваў «Верасам» песьню «Малиновка». Песьню запісалі на фірме «Мелодия», у першым і трэцім запевах саліраваў Аляксандар Ціхановіч, у другім сьпявалі Надзея Мікуліч, Галіна Пучкова і Ядвіга Паплаўская, якая і прыдумала дадаць у аранжаваньне знакамітую сьвістульку. Аднак на «Песьні-80» «Малінаўку» паказалі крыху ў іншым складзе: на сцэну выйшлі Сьвятлана Скачко і Надзея Дайнэка, а гучала фанаграма, запісаная зусім ня імі. Ядвіга Паплаўская і Надзея Мікуліч не маглі прысутнічаць на запісе, бо сышлі ў дэкрэтныя адпачынкі. Пасьля ашаламляльнага посьпеху «Малінаўкі» «Верасы» ўвайшлі ў эліту савецкай эстрады[5].
У 1980 року ансамбль у ліку ганаровых гасьцей быў запрошаны на фэстываль «Залаты Арфэй» у Баўгарыі. У гэтым жа годзе ансамбль пакінулі Леанід Кошалеў, Люцына Шамяткова, Надзея Мікуліч.
У 1982 року да ансамбля далучылася жонка Васіля Раінчыка Ірына Цьвяткова, якая грала на клявішных.
У 1983 року ансамбль узяў удзел у здымках тэлепраграмы «Навагодні атракцыён», якую вялі Ігарь Кіё і Ала Пугачова. Песьня «Карнавал» Васіля Раінчыка, якую паказалі ў перадачы, стала гітом 1984—1985 рокаў.
У 1986 року выбухнуў «наркатычны скандал» з мэтаю ўстараніць Аляксандра Ціхановіча з ансамблю. У кішэню канцэртнага касьцюму быў падкладзены пакунак марыхуаны, пасьля чаго Ціхановіча арыштавалі па абвінавачваньні ва ўжываньні і распаўсюджаньні наркотыкаў, за што пагражала 10 гадоў турэмнага зьняволеньня. Аднак пры затрыманьні Аляксандар Ціхановіч быў у іншых штанах, а на судзе высьветлілася, што канцэртны касьцюм, у якім былі знойдзеныя забароненыя рэчывы, занадта вялікі для Ціхановіча. Сьпявак быў апраўданы і мог вярнуцца ў ансамбль, аднак разам зь Ядвігай Паплаўскай сышоў стуль у толькі што створаны аркестар пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
У ансамбль «Верасы» прыйшлі новыя артысты, найбольш вядомыя зь якіх — Ліка Ялінская і Ірына Дарафеева.
Цяпер «Верасы» выступаюць з сольнымі канцэртамі, зьяўляючыся ўдзельнікам Беларускага моладзевага тэатру эстрады.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Мельнічак
- Аляксандра Гарбаценка
- Марыя Стэпушчонак
- Мікіта Касьцюкевіч[6]
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]EP, SP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Мелодия» № Г62-04681-2 М62-37491-92
| 1975 — Где найти такое счастье | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
| 1. | «Песня о талой воде» | Л. Ошанин | О. Иванов | ||||||
| 2. | «Где найти такое счастье» | Л. Ошанин | О. Иванов | ||||||
| 3. | «Колыбельная» | Р. Гамзатов, пер. Я. Козловский | О. Фельцман | ||||||
«Мелодия» № Г62-05203-4
| 1976 — Пахнет чабор | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
| 1. | «Решай, с кем ты» | В. Хара | |||||||
| 2. | «Ты мой друг навсегда» | В. Харитонов | О. Иванов | ||||||
| 3. | «Пахне чабор» | П. Бровка | В. Иванов | ||||||
«Мелодия» № Г62-07239-40 \ С62-11969-70
| 1978 — Белая берёза | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
| 1. | «Анита» | народная, пер. С. Давидович | |||||||
| 2. | «Белая берёза» | Л. Федин | В. Семёнов | ||||||
| 3. | «Немое кино» | В. Орлов | В. Раинчик | ||||||
| 4. | «Белая бумага» | Н. Олев | О. Фельцман | ||||||
«Мелодия» № С62-12365-6
| 1979 — Песни в стиле «ретро» | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
| 1. | «Если любишь — найди» | Л. Ошанин | К. Листов | ||||||
| 2. | «Андрюша» | Г. Гридов | И. Жак | ||||||
| 3. | «Дядя Ваня» | А. Галла | М. Табачников | ||||||
| 4. | «Травы детства» | В. Демидов | Ю. Семеняко | ||||||
«Мелодия» № С62-15469-70
| 1980 — Наша дискотека | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
| 1. | «Наша дискотека» | М. Танич | В. Раинчик | ||||||
| 2. | «Малиновки заслышав голосок» | А. Поперечный | Э. Ханок | ||||||
| 3. | «Белый парус» | Б. Окуджава | Е. Глебов | ||||||
| 4. | «Люблю тебя» | В. Харитонов | И. Якушенко | ||||||
«Мелодия» № С62 27339 007
| 1988 — Облака моей мечты | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
| 1. | «Облака моей мечты» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 2. | «Кукла Мадонна» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
LP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Балкантон» № BTA 20801
| 1978 — Красные маки | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
| 1. | «Красные маки» | В. Дюнин | В. Семёнов | ||||||
| 2. | «Песнь единого фронта» | Б. Брехт, пер. С. Болотин, Т. Сикорская | Х. Айслер | ||||||
| 3. | «Навсегда» | К. Пуебло | |||||||
| 4. | «Правда» | Г. Беар | |||||||
| 5. | «Решай, с кем ты» | В. Хара | |||||||
| 6. | «Пусть будет мир цветным» | В. Орлов, В. Угольник | В. Раинчик | ||||||
| 7. | «Белоруссия» | Н. Добронравов | А. Пахмутова | ||||||
| 8. | «По долинам и по взгорьям» | С. Алимов | И. Атуров | ||||||
| 9. | «Катюша» | М. Исаковский | М. Блантер | ||||||
| 10. | «Ехал из Берлина» | Л. Ошанин | И. Дунаевский | ||||||
| 11. | «Встреча» | В. Орлов | Е. Глебов | ||||||
| 12. | «Мы остаёмся в песнях» | Н. Добронравов | А. Пахмутова | ||||||
«Мелодия» № С60-14331-32 1980
| 1980 — Малиновки заслышав голосок | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
| 1. | «Наша дискотека» | М. Танич | В. Раинчик | ||||||
| 2. | «Люблю тебя» | В. Харитонов | И. Якушенко | ||||||
| 3. | «Зарянка» | С. Давидович | В. Иванов | ||||||
| 4. | «Любишь — не любишь» | И. Кохановский | В. Добрынин | ||||||
| 5. | «Цветные сны» | М. Танич | В. Шаинский | ||||||
| 6. | «Чур — чура» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 7. | «Белый парус» | Б. Окуджава | Е. Глебов | ||||||
| 8. | «Снежный человек» | М. Танич | В. Раинчик | ||||||
| 9. | «Заклинание» | Е. Евтушенко | И. Лученок | ||||||
| 10. | «Малиновки заслышав голосок» | А. Поперечный | Э. Ханок | ||||||
«Мелодия» № С60 24619 001 — 24621 008
| 1985 — Музыка для всех | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
| 1. | «Музыка для всех» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 2. | «Первое свидание» | Г. Буравкин, пер. П. Кошель | В. Раинчик | ||||||
| 3. | «Мир устроен так» | Л. Рубальская | В. Раинчик | ||||||
| 4. | «Любви прощальный бал» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 5. | «Во имя любви» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 6. | «Возвращение» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 7. | «Город юности» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 8. | «А жизнь идёт» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 9. | «Карнавал» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 10. | «Звезда любви» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 11. | «Полёт» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 12. | «Аэробика» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 13. | «Наедине» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 14. | «Караван» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 15. | «Фестиваль» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
CD
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Мелодия» № MEL CD 60 01410
| 2008 — Верасы | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
| 1. | «Первое свидание» | Г. Буравкин | В. Раинчик | ||||||
| 2. | «Цветные сны» | М. Танич | В. Шаинский | ||||||
| 3. | «Карнавал» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 4. | «Звезда любви» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 5. | «Музыка для всех» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 6. | «Наша дискотека» | М. Танич | В. Раинчик | ||||||
| 7. | «Возвращение» | В. Некляев | В. Раинчик | ||||||
| 8. | «Мир устроен так» | Л. Рубальская | В. Раинчик | ||||||
| 9. | «Белый парус» | Б. Окуджава | Е. Глебов | ||||||
| 10. | «Люблю тебя» | В. Харитонов | И. Якушенко | ||||||
| 11. | «Если любишь — найди» | Л. Ошанин | К. Листов | ||||||
| 12. | «Дядя Ваня» | А. Галла | М. Табачников | ||||||
| 13. | «Чудо из чудес» | Я. Гальперин | В. Семёнов | ||||||
| 14. | «Андрюша» | Г. Гридов | И. Жак | ||||||
| 15. | «Завіруха» | Г. Буравкин | Э. Ханок | ||||||
| 16. | «Малиновки заслышав голосок» | А. Поперечный | Э. Ханок | ||||||
| 17. | «Немое кино» | В. Орлов | В. Раинчик | ||||||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вячеслав Настецкий (2016-10-28) О создании ВИА «Верасы» (рас.) Праверана 2017-02-12 г.
- ^ Щедрый талант Эдуарда Мицуля
- ^ Верасы
- ^ Верасы
- ^ а б Наталия Кривец (2011-05-05) В 1980-х «Верасы» давали по 100 концертов в месяц (рас.). «Комсомольская правда». Праверана 2017-02-12 г.
- ^ Верасы сегодня (рас.) Гісторыя. Верасы. Праверана 9 красавіка 2020 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (рас.)