Ваўчыная зграя (фільм)
Выгляд
| Ваўчыная зграя | |
| Волчья стая | |
| Жанр | драматычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Барыс Сьцяпанаў |
| Сцэнарыст | Васіль Быкаў |
| У ролях | Анатоль Грачоў Валянцін Нікулін |
| Кампазытар | Дзьмітры Смольскі |
| Апэратар | Алег Аўдзееў |
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 24 лістапада 1975 |
| Краіна | |
| Мова | расейская |
| Старонка на IMDb | |
Ваўчыная зграя (па-расейску: Волчья стая) — мастацкі фільм паводле кнігі Васіля Быкава.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікая Айчынная вайна фашысты перасьледуюць невялікую групу партызан, якая спрабуе патрапіць у суседні лягер. На возе чацьвёра: цяжка паранены Ціханаў, цяжарная радыстка Клава, паранены Ляўчук і возьнік Грыбаед. Ціханаў гіне ў першым баю. Клава нараджае хлопчыка. Пасьля наступнага бою ў жывых застаецца Ляўчук і немаўлё...
Праз трыццаць гадоў Ляўчук даведваецца адрэсу хлопчыка і прыяджае ў госьці...
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анатоль Грачоў — Ляўчук
- Валянцін Нікулін — Грыбаед
- Сьвятлана Кузьняцова— Клава
- Уладзімер Грыцэўскі — Ціханаў
- Валянцін Белахвосьцік
- Расьціслаў Янкоўскі
- Расьціслаў Шмыроў
- Эдуард Гарачы
- Генадзь Гарбук
- Уладзімер Антонік