Бэрнд Вольф
| Бэрнд Вольф | ||
|---|---|---|
| Рост | 178 см[1] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 23 лютага 1997[1] (28 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Клётэн Флаерз | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2016 — цяпер | |
Бэрнд Вольф (па-нямецку: Bernd Wolf; нар. 25 лютага 1997 году) — аўстрыйскі хакеіст, абаронца швайцарскага клюбу «Клётэн Флаерз».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца хакеем у роднай Вене, дзе быў у структуры клюбу «Вена Кэпіталз». Пазьней перабраўся ў Бэрн, дзе таксама спаборнічаў толькі ў моладзевых камандах клюбу. У верасьні 2016 году Вольф далучыўся да швайцарскага клюбу «Лянгенталю» з другога дывізіёну[2]. Пасьля дэбютаваў у «Бэрне», але хутка на правах арэнды выправіўся ў «Фісп». У траўні 2018 году абаронца склаў кантракт зь «Філяхам» з Аўстрыйскай хакейнай лігі[3], дзе выступаў да сканчэньня сэзону 2019—2020 гадоў. У наступным абараняў колеры швайцарскага клюбу «Люгана»[4][5]. У сярэдзіне сьнежня 2023 году «Клётэн Флаерз» абвсьціў, што Вольфа з новага сэзону далучыцца да іхняй дружыны[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45146/austria — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «SC Langenthal: Zwei Verteidiger kommen mittels B-Lizenz». Eishockeyticker.
- ^ «Der EC Panaceo VSV verpflichtet Jerry Pollastrone und Bernd Wolf». EC VSV.
- ^ «Wiener wechslet zum HC Lugano — Bernd Wolf verlässt den EC Panaceo VSV». Sportreport.
- ^ «Bernd Wolf: Ich wollte es nicht wahrhaben!» Eishockeyonline.
- ^ «Bernd Wolf zum EHC Kloten». EHC Kloten.