Бурачнікавыя
Выгляд
| Бурачнікавыя | |
Агурочнік (Borago officinalis) — беларускі від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Бурачнікакветныя (Boraginales) |
| Сямейства | Бурачнікавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Boraginaceae Juss. | |
Бурачнікавыя (Boraginaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 135 родаў і 2535 відаў[1]. Гэта адзінае сямейства ў парадку бурачнікакветных.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Травы шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадовыя, радзей ліяны, хмызьнякі або дрэвы. Лісьце простае, чарговае, суцэльнае або зубчастае на ўскрайку. Кветкі ў суквецьці, рэдка адзіночныя. Пераважна чашачка і вяночак маюць па пяць частак, таксама ёсьць 5 тычачак. Плод — касьцянка або арэшак[2].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджаныя ва ўмераных і трапічных рэгіёнах[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of China Праверана 09.11.2019 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |