Бандары (зьніклае паселішча)
| Бандары лац. Bandary | |
| Дата заснаваньня: | перад 1686 годам |
| Краіна: | Беларусь |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | |
Бандары — даўні хутар; месьціўся каля сучаснай вёскі Кавалі, што ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскім раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. Перастаў існаваць да сярэдзіны XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
28 чэрвеня 1687 году futor Bednarze названы ў справе Оўруцкага гродзкага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым, ад лістападу 1686 да самых «świątek zielonych» у 1687 годзе, пастоем рэестравых казакоў запарозскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. Тады ў 3 дварах (каля 18 жыхароў) разьмясьціліся трое казакоў і двое коней. Хутарцоў прымусілі справіць 1 воз з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі[a] дзёгцю; зь іх выбралі здору, гарэлкі, рыбы на 28 злотых, легуміны[b] 9 вёдраў, аўса 24 вядры, 3 пары хустаў палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, 3 злотых за порах, солі 150 гусак; пану палкоўніку аддалі 2 валоў на 26 зл., 2 вепрукоў, 13 падсьвінкаў, 27 кур[1].
Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, wieś Bondary — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[2]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[3].

У 1754 годзе з 8 двароў (×6 — прыкладна 48 жыхароў) вёскі Бандары Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 1 злоты і 6 грошаў, «na milicję»[c] — 4 злотых, 24 грошы[4]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бандары апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што хутары Бандары, Пажаркі, Унегаўка, Рыжкаў, вёскі Вялікі Лес, Шкураты і інш., якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, «по праву заставному» былі ў валоданьні рэчыцкага лоўчага пана Андрэя Солтана[6]. Тады хутар Бандары складалі 6 двароў, у якіх жылі 14 падданых мужчынскага і 12 жаночага полу [7].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 155
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 189
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 3. Спр. 1. А. 215-216