Анастасія Уладзіміраўна Кузьміна
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Анастасія Уладзіміраўна Кузьміна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Арыгінальнае імя | руск.: Анастасия Владимировна Кузьмина | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзілася |
28 жніўня 1984 (41 год) Цюмень, СССР |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост/Вага | 180 см/68 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Тытулы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Алімпійскі чэмпіён | 3 (спрынт, 2010, 2014, мас-старт 2018) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Трапнасць стральбы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Паводле даных за | 2008/09 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная трапнасць | 76% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Лежачы | 71% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Стоячы | 80% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Гонак | 49 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Перамог | 3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Асабістых подыумаў |
12 ( |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Заробленых ачкоў | 958 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Анастасія Уладзіміраўна Кузьміна (Шыпу́ліна) (славацк.: Anastasia Kuzminová, 28 жніўня 1984, Цюмень, Расія) — расійская і славацкая біятланістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў спрынце (2010 і 2014), неаднаразовая пераможца кантынентальных першынстваў і чэмпіянатаў свету сярод юніёраў, майстар спорту міжнароднага класа. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2009 года ў мас-старце, двухразовая чэмпіёнка Еўропы таго ж года. Заваявала для Славакіі першы залаты медаль зімовых Алімпійскіх гульняў у 2010 годзе.
У снежні 2010 года стала пераможцам анкеты спартыўных журналістаў «Лепшы спартсмен Славакіі».
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Анастасія і яе брат Антон Шыпулін пачалі займацца лыжнымі гонкамі ў Надзеі Дзмітрыеўны Каўрыжных (майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Расіі). Біятлонам Анастасія стала займацца ў 1999 годзе пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Шэстава.
На першынствах сярод юніёраў і на чэмпіянаце Еўропы Анастасіі часта мела поспех: 1-е месца ў эстафеце ў 2003 і 2005 гадах; 1-е месца ў гонцы пераследу на чэмпіянаце Еўропы 2005 года ў Новасібірску , 1-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне 2004 года ў Мінску; 1-е месца этапу Кубка Еўропы ў спрынце ў 2006 годзе ў Аўстрыі.
За зборную Расіі на этапах Кубка свету выступала ў сезонах 2005—2006, 2006—2007. Лепшы вынік — 13-е месца на старце сезона 2006—2007 у індывідуальнай гонцы.
Пасля заканчэння апошняга ў складзе зборнай Расіі сезону 2006—2007, у красавіку 2007 года выйшла замуж за ізраільскага лыжніка з расійскімі каранямі Даніэля Кузьміна. Займалася выхаваннем сына Елісея. Пераехаўшы з мужам у Славакію, са снежня 2008 года прадстаўляе ў міжнародных спаборніцтвах гэтую краіну, жыве і трэніруецца ў Банска-Бістрыца.
У лютым 2009 года Анастасія Кузьміна стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў карэйскім Пхенчхане ў мас-старце. 28 лютага і 1 сакавіка 2009 года выйграла спрынтарскую гонку і гонку пераследу на Чэмпіянаце Еўропы ва Уфе.
Пасля паспяхова праведзеных снежаньскіх этапаў Кубка свету алімпійскага сезону 2009—2010, у якіх Кузьміной ўдалося заняць 3-е месца ў індывідуальнай гонцы ў славенскай Паклюцы і 5-е ў спрынце ў Хохфільцэне, Анастасія знаходзячыся на трэніровачным зборы ў Оберціліяхе ў снежні 2009 года атрымала траўму левай рукі.
10 снежня 2010 года ў аўстрыйскім Хохфільцэне ў спрынтэрскай гонцы на 10 км выйграла сваё першае «золата» ў рамках Кубка свету па біятлоне.[1]
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Малодшы брат — Антон Шыпулін (нар. 1987), прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету па біятлоне ў складзе зборнай Расіі.
6 красавіка 2007 выйшла замуж за ізраільскага лыжніка Даніэля Кузьміна.[2] 27 чэрвеня таго ж года ў іх нарадзіўся сын Елісей.[3]
Мае вышэйшую адукацыю — скончыла Цюменскі юрыдычны інстытут МУС Расіі. Захапленні — кулінарыя, музыка.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года (англ.) (фр.)
- Біяграфія і вынікі Анастасіі Кузьміной на афіцыйным сайце Федэрацыі біятлона Украіны
- Профіль IBU (англ., ням.)
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Цюмені
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Біятланісткі Расіі
- Біятланісткі Славакіі
- Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне
- Алімпійскія чэмпіёны ад Славакіі
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
- Чэмпіёны Еўропы па біятлоне
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года