Аляксандар Копаць
Выгляд
Герб «Роля» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Памёр | 1651 |
| Род | Копці |
| Бацькі | Лукаш Копаць Кацярына зь Фірлеяў |
| Жонка | Тэафіла з Тэнчынскіх Ганна з Нускоўскіх |
| Дзеці | Францішак Аляксандар, Кацярына |
Аляксандар Копаць (? — 1651) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян берасьцейскі (з 1643).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Копцяў гербу «Роля», сын Лукаша, кашталяна берасьцейскага, і Кацярыны зь Фірлеяў.
У 1648 удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Яна Казімера[1].
Першы раз ажаніўся з Тэафілай (? — 1635), дачкой ваяводы любельскага Габрыэля Тэнчынскага, другі — з Ганнай Нускоўскай. Меў сына Францішка Аляксандра і дачку Кацярыну, якая выйшла за падканюшага вялікага літоўскага Абрагама Галухоўскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Копці // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 134.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0