Альфа Ўмар Канарэ
Выгляд
| Альфа Ўмар Канарэ | |
| па-француску: Alpha Oumar Konaré | |
| | |
|---|---|
| 13 верасьня 2003 — 28 красавіка 2008 | |
| Папярэднік | Amara Essy[d] |
| Наступнік | Jean Ping[d] |
| 8 чэрвеня 1992 — 8 чэрвеня 2002 | |
| Папярэднік | Амаду Тумані Турэ |
| Наступнік | Амаду Тумані Турэ |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 2 лютага 1946[1] (79 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Adame Ba Konaré[d] |
| Узнагароды | |
Альфа Ўмар Канарэ (па-француску: Alpha Oumar Konaré; нарадзіўся 2 лютага 1946, Каес, Малі) — прэзыдэнт Малі з 8 чэрвеня 1992 да 8 чэрвеня 2002. У 1978—1980 — міністар па справах моладзі, спорту, мастацтве і культуры. У 1981—1992 — кансультант ЮНЭСКО і Праграмы разьвіцьця ААН. Абраны пасьля правядзеньня свабодных выбараў ваенным урадам Амаду Тумані Турэ. Знаходзіўся на пасадзе два тэрміны, пасьля гэтага новым прэзыдэнтам быў абраны Амаду Тумані Турэ. У 1999—2001 — старшыня эканамічнай супольнасьці заходнеафрыканскіх дзяржаваў. У 2003—2008 Канарэ займаў пасаду старшыні камісіі Афрыканскага зьвязу. У верасьні 2021 году Альфа Ўмар Канарэ быў тэрмінова шпіталізаваны ў Марока ў бальніцу Шэйх Заід у Рабаце.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Alpha Oumar Konare // Munzinger Personen (ням.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|