Альба (Італія)
| Альба | |||
|
| |||
| Краіна: | Італія | ||
| Плошча: |
| ||
| Вышыня: | 172 м н. у. м. | ||
| Насельніцтва: |
| ||
| Тэлефонны код: | 0173 | ||
| Паштовы індэкс: | 12051 | ||
| Нумарны знак: | CN | ||
| Геаграфічныя каардынаты: | 44°41′29.551″ пн. ш. 8°1′32.290″ у. д. / 44.69154194° пн. ш. 8.02563611° у. д.Каардынаты: 44°41′29.551″ пн. ш. 8°1′32.290″ у. д. / 44.69154194° пн. ш. 8.02563611° у. д. | ||
Альба на мапе Італіі Альба | |||
| https://www.comune.alba.cn.it/ | |||
Альба (па-італьянску: Alba) — горад на паўночным захадзе Італіі, у П’емонце. Насельніцтва 31 531 чалавек (31 сьнежня 2011). Вядомы вырошчваньнем пэрсікаў, белых труфэляў і вінаробствам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваньне паселішча Альба-Пампэя (Alba Pompeia) на дарозе з Акві-Тэрмэ ў Турын прыпісваецца консулю Пампэю Страбону. У гэтым горадзе нарадзіўся адзін з рымскіх імпэратараў, Пэртынакс. З IV стагодзьдзі ў Альбе меўся свой біскуп пад начальствам арцыбіскупа Мілянскага. З XI стагодзьдзя — свабодная камуна Лямбардзкай лігі, у пазьнейшыя часы — яблык разладу паміж манфэрацкімі Алерамічы, мілянскімі Вісконці і домам Ганзага. Па выніках вайны за мантуанскую спадчыну (1631) адышоў да Савойскага дому, пасьля чаго страціў былое значэньне.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнікі даўніны — раманскі сабор Сьв. Ляўрэнтыя (дабудаваны ў 1486 годзе, рэканструяваны ў XIX стагодзьдзі), гатычная царква Сьв. Дамініка, сярэднявечны біскупскі палац, прысутныя месцы XIII стагодзьдзя, а таксама некаторыя вежы XIV—XV стагодзьдзяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |