Перайсці да зместу

Алматы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алма-Ата)
Горад
Алматы
руск.: Алма-Ата[1]
43°14′24″ пн. ш. 76°54′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Акім Байбек Баўыржан
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1854
Ранейшыя назвы Верный, Алма-Ата
Вышыня цэнтра 893 м[2]
Часавы пояс UTC+6 і Азія/Алматы[d][3]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 2 228 675 чал. (2024)[4]
Афіцыйная мова казахская мова і руская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 727
Паштовы індэкс 050000 і 050063
Аўтамабільны код 02 і A

almaty.kz
(англ.)(каз.)(руск.)
Паказаць/схаваць карты
Алматы (Казахстан)
Алматы
Алматы

Алматы (каз.: Алматы [ɑlmɑˈtə]) — самы буйны горад у Казахстане, да 1995 года сталіца. Насельніцтва — 2 264 499 чалавек (2024)[5]. Размешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі, каля паўночных схілаў хрыбта Заілійскі Алатау, на вышыні 650—950 метраў, паміж рэкамі Вялікая і Малая Алмаацінкі. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог (аўтамагістралі на Бішкек, Сяміпалацінск і да мяжы з Кітаем). Аэрапорт. Буйны індустрыяльны і культурны цэнтр рэспублікі.

Заснаваны ў 1854 годзе як расійскае ваеннае ўмацаванне Вернае на месцы казахскага паселішча Алматы. З 1867 года горад Верны — цэнтр Сямірэчанскай вобласці Туркестанскага генерал-губернатарства. Быў месцам палітычнай ссылкі. У 1921 годзе перайменаваны ў Алма-Ату, у 1929-95 гадах — сталіца Казахстана. Развіццю горада спрыяла Туркестана-Сібірская чыгунка, пабудаваная ў 1930 годзе.

Год Колькасць
2010 1 391 095
2011 1 414 017
2012 1 450 327
Год Колькасць
2013 1 475 579
2014 1 507 509
2016 1 703 500
Год Колькасць
2018 1 806 833
2020 1 916 822 [6]
2021 1 977 011 [7]
Год Колькасць
2022 2 135 365 [8]
2024 2 228 675 [4]

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Машынабудаванне і металаапрацоўка, харчасмакавая (кансервавая, тытунёвая), лёгкая (тэкстыльная, футравая, трыкатажная) прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. ЦЭС, каскад ГЭС на Вялікай Алмаацінцы.

На адміністрацыйнай тэрыторыі Алматы знаходзіцца сучасны міжнародны аэрапорт «Алматы». У горадзе дзейнічаюць 2 чыгуначныя вакзалы: «Алматы-1» і «Алматы-2». «Алматы-1» з’яўляецца транзітным вакзалам па маршруце з сібірскіх рэгіёнаў Расіі ў Цэнтральную Азію, размешчаны ў паўночнай частцы горада. Вакзал «Алматы-2» з’яўляецца гарадскім, знаходзіцца блізка да цэнтра горада і прызначаны для пасажыраў, якія прыязджаюць у Алмату. Дзейнічае разгалінаваная сетка маршрутаў аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных таксі. З 2011 года дзейнічае метрапалітэн.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]