Перайсьці да зьместу

Імбар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Imbor
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ingo + Burga
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Імбар»

Імбар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Інгебург або Інгеборг, пазьней Імбар (Ingeburg[1], Ingeborg, Imbor) — імя германскага (паўночнагерманскага) паходжаньня[2][3]. Іменная аснова інг- (інк-) (імёны ліцьвінаў Інгіль, Інгела, Ігар; германскія імёны Ingilo, Ingel, Inchar) паходзіць германскага *ing- 'інгевонін' (паўночнагерманскае племя)[4] або старагерманскага *Ingwaz 'імя старажытнага германскага боства'[5][6], а аснова -бург- (-борг-) (імя ліцьвінаў Бургела; германскае імя Burgel) — ад гоцкага bairgan 'прыносіць у бясьпечнае месца' або baurgs 'замак, горад'[7][8].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Imber[9], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Imbry (1744 год)[11]; Rajmund, Rachela Imbar (1844 год)[12].

Імбры гербаў Пелеш і Пэлікан — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[13].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася Імбарскае войтаўства[14].

У XVI ст. існавала сяло Імбары ў Жамойцкім старостве[15].

У Вільні ў 1625, 1725, 1775, 1779, 1782 гадох упаміналася «камяніца на Імбарах»[16].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Імбары.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 961.
  2. ^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. — Svenska språknämnden, 1979.
  3. ^ Imbor, Nordic Names
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 159.
  5. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  6. ^ ING, Nordic Names
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 90—91.
  8. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 62.
  9. ^ IMBER (Ortsfamilienbuch Thierenberg), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  10. ^ IMBER, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  11. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  12. ^ Mejszagoła, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  13. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 159.
  14. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 309.
  15. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 123.
  16. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 94, 104, 147—148, 154.