Перайсьці да зьместу

Google Desktop

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Google Desktop, захаваная ўдзельнікам W (гутаркі | унёсак) у 18:46, 9 верасьня 2025. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Працоўны стол «Гугла»
Сайдбар GD у Vista. Адлюстроўваюцца адпаведныя навіны, надвор’е.
Распрацоўка «Гугл» (ЗША)
Апошняя вэрсія [+/−]
АС Windows, Mac OS X, Linux
Тып кампутарны пошук
Ліцэнзія прапрыетарная
Афіцыйная старонка desktop.google.com

Працоўны стол «Гугла» (анг. Google Desktop) — былое праграмнае забесьпячэньне, распрацаванае Google для плятфорамаў Windows, Mac OS X і Linux.

Праграма зьяўляецца пошукавым рухавіком, які індэксуе зьмесьціва кампутара і прымае тэкставыя запыты, адшукваючы дакумэнты, фатаздымкі, электронныя лісты, гутаркі і гэтак далей. Акрамя гэтага з праграмай ідзе прылада Google Gadgets.

Мажлівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Галоўнай мэтай праграмы зьяўляецца індэксацыя файлаў, якія існуюць ці зьяўляюцца ў кампутары. Пасьля ўсталёўкі праграмы на кампутар пачынаецца пачатковая індэксацыя — ініцыялізацыя, якая стварае індэкс усіх існых файлаў, па якіх магчымы тэкставы пошук. Адначасова з гэтым карыстальнік ужо можа шукаць па тым, што знойдзена. Вынікі запытаў адлюстроўваюцца на адмысловай старонцы ў браўзэры, згенэраванай лякальна самой праграмай. Выгляд старонкі аднолькавы, як і ў сеціўнага пошуку Google.

Google Desktop шукае па тэкставых дакумэнтах розных кшталтаў (фарматаў OpenDocument, Microsoft Office і звычайных), браўзэрнай гісторыі (Internet Explorer і Firefox), гутарках з розных прыладаў-камунікатараў (Google, Skype, MSN і іншых) і некалькіх тыпах мультымэдыя-файлаў. Іншыя фарматы дадаюцца да індэксу праз адмысловыя пашырэньні.[1]

Ініцыялізацыя мае адзін значны недахоп: падчас яе ўсталёўваецца абмежаваньне ў 100 000 файлаў. Між тым, калі карыстальнік стварае ці адчыняе нейкі файл, ён дадаецца ў індэкс.