Перайсці да зместу

Plasmatics

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Plasmatics
Асноўная інфармацыя
Жанры панк-рок
Гады 1978–1983, 1987–1988
Краіны
Адкуль Нью-Ёрк
Лэйблы Stiff Records[d], Profile Records[d] і Capitol Records
Склад
plasmatics.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Plasmatics — амерыканскі метал-панк-гурт, утвораны ў 1978 годзе ў Нью-Ёрку порна-антрэпрэнёрам Родам Свэнсанам (які называў сябе «анты-мастаком»), які ўзяў на сябе функцыі менеджара ансамбля.

Спявачка Уэндзі О. Уільямс з’явіллася ў складзе пасля таго, як адгукнулася на аб’яву аб наборы ў трупу эксперыментальнага «тэатра для дарослых» пад назвай Captain Kink, якім Свенсан у той час кіраваў. Двума іншымі пастаяннымі ўдзельнікамі калектыву сталі гітарысты Рычы Стотс і Уэс Біч (удзельнікі рытм-секцыі пастаянна мяняліся).

Plasmatics спачатку былі ў штыкі сустрэты крытыкай: толькі заднім чыслом апошняя прызнала, што гурт шмат у чым апярэдзіў свой час, упершыню «вырашыўшыся злучыць імклівасць панк-рока з хэві-металічнай гітарнай моцай».

У гісторыі рок-музыкі The Plasmatics засталіся перш за ўсё як арганізатары экстрэмальных шоу, якія былі забаронены ў многіх гарадах свету (у прыватнасці, у Лондане, дзе гурт быў аб’яўлены «анархісцкім»). На сваіх канцэртах музыканты разбівалі малаткамі тэлевізары і дынамікі, распілоўвалі гітары, нішчылі іншыя «прадукты масавага спажывання» і нават падрывалі аўтамабілі, падвяргаючы небяспецы сябе і гледачоў.

Уільямс (якую звалі «каралевай шок-рока») неаднаразова арыштоўвалі; у 1981 годзе ў Мілуокі яна паўстала перад судом па абвінавачанні ў непрыстойных паводзінах; судовае разбіральніцтва выклікала скандал, перш за ўсё таму, што, як высветлілася, у паліцэйскім участку Уільямс была жорстка збітая (паліцыянты сцвярджалі, што самі падвергліся з яе боку нападу). «У канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў на нью-ёркскай панк-сцэне, дзе агаломшыць аўдыторыю часта лічылася справай звыклай, ніхто не валодаў больш ярка выяўленым талентам ладзіць скандал, чым Plasmatics», — прызнае Allmusic.

У 1983 годзе Уільямс пры ўдзеле Джына Сіманса з Kiss пачаткі паспяховую сольную кар’еру (хоць, у сутнасці, пад назовам WOW хаваліся тыя ж Plasmatics). У 1988 годзе, пасля выхаду пятага студыйнага альбома гурт распаўся.

6 красавіка 1998 года Уэндзі О. Уільямс скончыла жыццё самагубствам.

Студыйныя альбомы

  • New Hope for the Wretched (1980)
  • Beyond the Valley of 1984 (1981)
  • Coup d'etat (1982)
  • Maggots: The Record (1987)
  • Coup de Grace (2000)

Міні-альбомы

  • Butcher Baby (1978)
  • Dream Lover (1979)
  • Monkey Suit (1980)
  • Metal Priestess (1981)