Перайсці да зместу

Тэрміналогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:54, 11 верасня 2006, аўтар Yury Tarasievich (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

ТЭРМІНАЛОГІЯ, сукупнасць тэрмінаў розных галін вытворчасці, тэхнікі, навукі, мастацтва і пад., а таксама сістэма тэрмінаў якой-небудзь адной навуковай дысцыпліны. Кожны народ выпрацоўвае нацыянальную тэрміналогію на аснове роднай мовы, або запазычвае з тэрміналагічных сістэм іншых народаў. Для ўтварэння тэрмінаў часам выкарыстоўваюцца словы або паасобныя элементы словаў з мёртвых моваў (напр., старажытнагрэчаскай, лацінскай).

Звычайна, разам з плённым развіццём якой-небудзь галіны вытворчасці, тэхнікі, навукі, мастацтва і пад. у пэўную гістарычную эпоху, шырока развівалася і адпаведная тэрміналогія, напр., філасофская ў Старажытнай Грэцыі, мастацкая ў Італіі эпохі Адраджэння, мараплаўная ў Галандыі 17 ст., ваенная ў Францыі эпохі напалеонаўскіх войнаў.

Гл. таксама: Тэрмін, Беларуская тэрміналогія.