Перайсці да зместу

Зычныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:01, 2 снежня 2010, аўтар Yury Tarasievich (размовы | уклад) (разблытваем уводзіны...)

Зычныя гукі: гукі чалавечай мовы, пры вымаўленні якіх на шляху паветра, што выдыхаецца з лёгкіх, узнікае перашкода.[1]

Якасці зычных гукаў залежаць ад характару перашкоды і яе месца ў галасавым тракце. У беларускім мовазнаўстве зычныя класіфікуюцца ў асноўным паводле характару перашкоды, паводле актыўнага і пасіўнага органу артыкуляцыі (месца перашкоды). Таксама выдзяляюць палаталізаванасць або г.зв. «мяккасць» зычнага гуку; яе адсутнасць могуць называць «цвёрдасцю».

У акустычных адносінах зычныя гукі складаюцца з голасу і шуму. У залежнасці ад перавагі голасу ці шуму зычныя ў беларускім мовазнаўстве падзяляюцца, адпаведна, на санорныя і шумныя (глухія і звонкія). Крыніца гуку пры ўтварэнні зычных лакалізуецца ў раёне перашкоды гукавай хвалі і мае шумавы або імпульсна-шумавы характар.

У моўнай плыні зычныя ўтвараюць фанетычную сістэму — кансанантызм.

Артыкуляцыя

Для артыкуляторнага апісання зычных выкарыстоўваюць наступныя крытэрыі:

  • Дзяленне на звонкія і глухія;
  • Па спосабу ўтварэння; (гл. ніжэй)
  • Па месцу ўтварэння. (гл. ніжэй)

Напрыклад, англійскае /d/, паводле гэтых крытэраў, з'яўляецца звонкім альвеалярным выбухным зычным.

Утварэнне зычных

  • Выбухныя - мяккае паднябенне паднятае і паветра праходзіць у ротавую поласць; размыканне змычкі адбываецца рэзка і нагадвае выбух. Напрыклад: p / b, t / d.
  • Насавыя
  • Дрыготкія
  • Фрыкатыўныя - артыкулятары падыходзяць блізка адзін да аднаго, але не змыкаюцца цалкам, у выніку чаго ў ротавай поласці адбываюцца турбулентныя ваганні паветра, якія ствараюць прыкметны шум. Напрыклад: "f", "v".
  • Афрыкаты - спалучаюць выбухны зычны з фрыкатыўным, звычайна таго жа месца утварэння. Напрыклад: "ц" - («т» + «с»).
  • Апраксіманты - санарныя зычныя, падобныя па спосабу ўтварэння фрыкатыўным зычным, але без (або амаль без) стварэння шуму.
  • Бакавыя
  • Эд'ектыўныя - хуткі рух гартані ўверх пры зачыненай галасавой шчыліне, а затым расслабленне ротавай змычкі.
  • Імплазіўныя - гартань рухаецца ўверх і ўніз; узнікае паветраны паток.
  • Пстрычкі

Месца утварэння зычных

Месца утварэння зычных — прыкмета, якая паказвае ў якім месцы ротавай поласці паветраны струмень сустракае перашкоду.

Файл:250pxМесца ўтварэння зычныя.jpg
Месца ўтварэння зычных (актыўныя и пасіўныя): 1. Знешнелабіяльныя, 2. Унутрылабіяльныя, 3. Зубныя, 4. Альвеалярныя, 5. Постальвеалярныя, 6. Перадпалатальныя, 7. Палатальныя, 8. Велярныя, 9. Увулярныя, 10. Фарынгальныя, 11. Глатальныя, 12. Эпіглатальныя, 13. Радыкальныя, 14. Постдарсальныя, 15. Пераддарсальныя, 16. Ламінарныя, 17. Апікальныя, 18. Субапікальныя



















Зноскі

  1. Падлужны. Зучныя гукі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 616 с.: іл., карты. С.6.

Крыніцы

  • Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.
  • Шаблон:Transwiki