Перайсці да зместу

Цячэнне Ірмінгера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плынь Ірмінгера на карце

Цячэнне Ірмінгера — плынь у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна непадалёк ад Ісландыі. Адгаліноўваецца ад Паўночна-Атлантычнага цячэння. З'яўляецца кампанентам Паўночна-Атлантычнага субпалярнага кола і перамяшчае адносна цёплыя воды на поўнач, дзе яны перамешваюцца з водамі адносна халоднай Грэнландскай плыні.