Перайсці да зместу

A&R

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:37, 30 лістапада 2025, аўтар KrBot (размовы | уклад) (+ {{ізаляваны артыкул}})
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

A&R, Artists & Repertoir (з англ. — «артысты і рэпертуар») — падраздзяленне гуказапісвальнай кампаніі, якое займаецца пошукам новых выканаўцаў[1]. A&R-менеджэры ўваходзяць у лік найбольш ключавых супрацоўнікаў гуказапісвальнай кампаніі, адказваючы за сувязь паміж музыкамі і кіраўніцтвам лэйбла[2].

A&R-менеджэры займаюцца пошукам таленавітых выканаўцаў, з якімі лэйбл можа заключыць кантракт. Яны вывучаюць дэмазапісы розных музыкаў і гуртоў, і калі знаходзяць выканаўцу, прыдатнага для мэтавай аўдыторыі лэйбла, то рэкамендуюць кіраўніцтву кампаніі падпісаць з ім кантракт. Звычайна A&R-менеджэры добра разбіраюцца ў музычнай індустрыі, ведаюць густы слухачоў, сочаць за апошнімі тэндэнцыямі рынку і разумеюць, хто можа прынесці гуказапісвальнай кампаніі прыбытак[2].

Традыцыйна, у працэсе пошуку талентаў A&R-менеджэры наведваюць канцэрты малавядомых гуртоў, атрымліваюць і праслухоўваюць запісы новых выканаўцаў, размаўляюць з прафесійнымі музыкантамі. Са з’яўленнем інтэрнэту доступ да інфармацыі аб выканаўцах істотна спрасціўся, скарацілася колькасць пасярэднікаў паміж музыкам і мэнэджэрам. Тым не менш, прафесія не страціла актуальнасць, бо ацэнка патэнцыялу выканаўцы ўсё яшчэ з’яўляецца важнай задачай, асабліва для невялікіх незалежных лэйблаў[2].

Пасля падпісання кантракта з выканаўцам A&R-мэнэджар кантралюе запіс альбома, дапамагае ў пошуку і выбары паэтаў, кампазітараў і аранжыроўшчыкаў. Ён таксама ацэньвае патэнцыял песень, іх прыдатнасць для ратацыі на радыёстанцыях і патэнцыял стаць хітамі. Ад яго залежыць якасць матэрыялу, які ўваходзіць у канчатковую версію альбома. І нават пасля выпуску альбома A&R-менеджэр займаецца яго прасоўваннем, адбірае песні для сінглаў і відэакліпаў, узаемадзейнічае з PR-арганізацыяй, адсочвае месцы альбома і сінглаў у чартах, каб забяспечыць камерцыйны поспех запісу[2][1].

Змены 2000-х гадоў

[правіць | правіць зыходнік]

Новыя формы лічбавай дыстрыбуцыі змянілі адносіны паміж спажыўцамі і музыкай, якую яны выбіраюць. Герд Леанхард  (англ.) і іншыя сцвярджаюць, што шырокі выбар музыкі на лічбавых сэрвісах дазволіў спажыўцам музыкі абыйсці традыцыйную ролю A&R. на хвалі зніжэння продажаў пласцінак многія супрацоўнікі A&R былі звольненыя.

  1. а б Анна Савина. Творческий менеджмент: Чем занимаются A&R-менеджеры рекорд-лейблов (руск.). Look At Me (29 кастрычніка 2013). — Что делают люди, окружающие представителей креативных индустрий. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
  2. а б в г Егор Ревенга. Как устроен музыкальный лейбл (руск.). samesound.ru (10 мая 2017). — Что такое музыкальный лейбл и как он устроен, как лейблы ищут новых музыкантов и как строится работа после подписания контракта с исполнителем.. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2020. Праверана 20 красавіка 2020.