Deep Space 1
| Deep Space 1 | |
|---|---|
| | |
| Заказчык | NASA / JPL |
| Аператар | Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы[1] |
| Стартавая пляцоўка | SLC-17A[d][2] |
| Ракета-носьбіт | Delta-II |
| Запуск | 24.04 1998 |
| МCOSPAR ID | 1998-061A |
| SCN | 25508 |
| Тэхнічныя характарыстыкі | |
| Маса | 373.7 кг |
| Магутнасць | 2500 Вт |
| Мэтавая апаратура | |
|
|
|
| jpl.nasa.gov/nmp/… (англ.) | |

Deep Space 1 («Далёкі Космас-1») — эксперыментальны аўтаматычны касмічны апарат, запушчаны 24 кастрычніка 1998 года ракетай-носьбітам Delta-2, як частка праграмы NASA «Новае Тысячагоддзе». Асноўнай мэтай палёту было выпрабаванне дванаццаці ўзораў найноўшых тэхналогій, здольных значна знізіць кошт і рызыкі касмічных праектаў. Таксама гэта першы апарат у гісторыі даследвання космаса, у якім у якасць маршавага рухавіка быў выкарыстаны іонны рухавік.
Гэтыя ўзоры ўключалі ў сябе:
- Іонны рухавік электрастатычнага тыпу (іянізаваны газ разганяецца ў электрастатычным полі, ствараючы рэактыўную цягу).
- Autonav — аўтаномная сістэма навігацыі, якая зводзіць да мінімуму неабходнасць карэкціроўкі руху апарата з зямлі, а таксама здольная наводзіць фотаапаратуру зонда.
- Remote agent — праграмнае забеспячэнне, здольнае да саматэставання і самааднаўлення пасля збояў.
- SDST (Small Deep-Space Transponder) — мініяцюрызаваная сістэма далёкай радыёсувязі.
- MICAS (Miniature Integrated Camera And Spectrometer) — малагабарытная, лёгкая відэасістэма, якая аб’ядноўвае лічбавую фотакамеру і спектрометр.
- PEPE (Plasma Experiment for Planetary Exploration) — інтэграваны масіў навуковых інструментаў для вывучэння касмічнай плазмы, сонечнага ветру, электрамагнітных палёў і зараджаных часціц.
- SCARLET (Solar Concentrator Array of Refractive Linear Element Technologies) — лёгкія і эфектыўныя сонечныя батарэі.
- Эксперымент «Beacon Monitor» — апарат пасылаў сігналы толькі аб сваім агульным стане, скарачаючы кошт наземных аперацый.
Апарат «Deep Space 1» паспяхова выканаў асноўную мэту палёту і пачаў выкананне дадатковых задач: збліжэнне з астэроідам Брайль і каметай Барэлі, перадаўшы на зямлю значны аб’ём каштоўных навуковых дадзеных і малюнкаў.
Праграма «Deep Space 1» была прызнана скончанай 18 снежня 2001 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Deep Space 1 на Вікісховішчы |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://space.skyrocket.de/doc_sdat/ds-1.htm
- ↑ McDowell J. Jonathan's Space Report — 1989.
