Resident Evil Code: Veronica
Resident Evil Code: Veronica | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчыкі | |
Выдавец | Capcom |
Частка серыі | Resident Evil[d] |
Дата выпуску | 3 лютага 2000 |
Жанр | survival horror |
Стваральнікі | |
Прадзюсар | Сіндзі Мікамі |
Кампазітар | Hijiri Anze |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Dreamcast, PlayStation 2, Nintendo GameCube, Xbox 360, PlayStation 3 |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіты | 2 GD-ROM, DVD-ROM |
Кіраванне | геймпад |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Resident Evil Code: Veronica (бел. Прыстанак Зла. Код: Вероніка, яп.: バイオ ハザード) — відэагульня жанру survival horror, чацвёртая частка серыі Resident Evil, выпушчаная ў 2000 годзе. Таксама гэта першая гульня ў серыі, створаная для шостага пакалення гульнявых прыставак, і першая частка асноўнай серыі, якая была цалкам выканана ў 3D-графіцы.
Палепшаная версія гульні пад назвай Resident Evil Code: Veronica X была выпушчана для Dreamcast (2001), PlayStation 2 (2001) і Nintendo GameCube (2003).
Гэтая версія змяшчала разнастайныя абнаўленні, новыя застаўкі і невялікія змены ў графіцы.
Пасля падзей у Ракун-Сіці Клэр працягвае пошукі свайго зніклага брата Крыса. Яна адпраўляецца ў філіял карпарацыі Umbrella ў Францыі, але, спрабуючы туды пранікнуць, трапляе ў турму на востраве. Праз напад невядомых на востраве здараецца ўцечка віруса штаму Т-Вероніка, які ператварае яго жыхароў у пачвар. Клэр, карыстаючыся гэтым, збягае і сустракае зняволенага Стыва Бёрнсайда, з якім аб'ядноўвае намаганні, каб выбрацца з вострава і выкрыць злачынствы Umbrella.
Гульнявы працэс
Code: Veronica ўпершыню ў серыі Resident Evil цалкам выкарыстоўвае трохвымерную графіку, у той час як папярэднія гульні мелі плоскія фоны. Дзякуючы гэтаму камера агляду можа перасоўвацца, паказваючы падзеі з розных ракурсаў. Два віды зброі атрымалі переспектыву ад першай асобы пры прыцэльванні, а пасля праходжання асноўнага сцэнара можна адкрыць рэжым Battle Game, дзе ад першай асобы адбываецца ўся гульня.
Ад Resident Evil 3: Nemesis гульня пераняла выбуханебяспечныя аб'екты на ўзроўнях, рэзкі разварот на 180 градусаў, але магчымасць ухіляцца ад ворагаў была скасавана. У Code: Veronica існуе унікальная магчымасць адначасова страляць з абедзвюх рук у дзве розныя цэлі. З'явілася прапанова працягнуць гульню, калі персанаж загінуў, вярнуўшыся на пачатак бягучай вобласці. Прадметы, якія не змяшчаюцца ў інвентары, у гэтай гульні аўтаматычна выкарыстоўваюцца пры ўзяцці. Ворагі атрымалі здольнасць пераследаваць персанажа ў наступных памяшканнях. У акне інвентару дадалася новая інфармацыя пра героя.
Сюжэт у Code: Veronica мае двух пратаганістаў: Клэр Рэдфілд і яе брата Крыса. Але пры гэтым гульня за іх адбываецца па чарзе. Як і ў папярэдніх частках Resident Evil, пасля праходжання асноўнага сцэнара робяцца даступнымі дагэтуль схаваныя рэжымы гульні. У Battle Game гульцам давядзецца знішчыць усіх ворагаў на некалькіх лакацыях і перамагчы боса. Набор лакацый тут розны, у залежнасці ад персанажа.