Gavarun.by
| Gavarun.by | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Тып арганізацыі | студыя дубляжу[d] |
| Афіцыйныя мовы | беларуская |
| Кіраўнікі | |
| Адам Трыпутнік | |
| Таша Мурзэнштольц | |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 2017[1] |
| gavarun.by (бел.) | |
Gavarun.by — незалежны праект, студыя дыктарскага агучвання па-беларуску сусветнага кіно. Існуе з 2017 года, агучана 20 поўнаметражных стужак, больш як 40 кароткаметражных.
Складаецца з каманды з перакладчыкаў, рэдактара, дыктараў і гукарэжысёра. Забяспечвае тэхнічны ўзровень запісу, дасканалае вымаўленне і эмацыянальную падачу персанажаў, дакладнасць і мастацкі ўзровень перакладу. Фільмы з аўтарскім агучваннем можна паглядзець на легальных анлайн-кінатэатрах. Агучвае фільмы ад фэнтэзі і фантастыкі да жахаў і арт-хауса.
Ідэяй праекта з’яўляецца папулярызацыя і развіццё беларускай мовы, таму што кіно з’яўляецца адной з самых уплывовых і прыцягальных частак сучаснай масавай поп-культуры.
Мае ўласныя творы (анімацыйныя, песні, аўдыякнігі).
Агучаныя фільмы
- Хтосьці любіць гарачае
- Інтэрстэлар
- Вэрхал у галаве
- Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць
- Апошні самурай
- Калядная гісторыя
- У тым самым месцы
Мультфільмы
- Дзікая курачка Лісцінка
Мультсерыялы
- Пэтсан і Фіндус
- Маленькае каралеўства Бэна і Холі
- Хамф
- Доўгія, доўгія вакацыі
- Пакаё
- К’ю Клыпа 5
- Паляўнічыя на цмокаў
- Хайдзі, дзяўчынка Альпаў
- Папірус
- Любімчыкі
і іншыя
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- gavarun.by — афіцыйны сайт Gavarun.by
- Афіцыйная старонка Gavarun.by у сацыяльнай сетцы «VK»
- Gavarun.by ў сацыяльнай сетцы «Facebook»