Партал:Кінематограф

Кінемато́граф (грэч. κινεμα — рух і грэч. γραφο — пісаць, адлюстроўваць) — від сучаснага выяўленчага мастацтва, які з'явіўся ў XIX стагоддзі і зрабіўся папулярным у XX-м. Таксама гэтым тэрмінам пазначаюць комплекс прыладаў і метадаў, неабходных для здымкаў аб'ектаў, што рухаюцца, на кінаплёнку і для наступнага прайгравання атрыманых здымкаў, шляхам праецыявання іх на экран.
Часта, калі кажуць кіно́, то разумеюць менавіта кінематограф, таксама зрэдку згадваюцца такія тэрміны як сінемато́граф (фр.: cinematographe), кінематагра́фія і кінамастацтва.
Уплыў кінематографу на культуру і мастацтва бясспрэчны, выказваюцца нават здагадкі аб значнасці ўплыву кінематографу на палітыку і эканоміку. Кінематограф вывучае навука кіназнаўства. Галіна прамысловасці, якая вырабляе кінафільмы, спецэфекты для кінафільмаў і мультыплікацыю, завецца кінаіндустры́я. У шматлікіх краінах кінаіндустрыя з'яўляецца значнай галіной эканомікі. Вытворчасць кінафільмаў засяроджанае на кінастудыях. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатрах (як стацыянарных, так і перасоўных), па тэлебачанні, распаўсюджваюцца «на відэа» ў форме відэакасетаў і відэадыскаў.

«Тры колеры: Чырвоны» (фр.: Trois Couleurs: Rouge) — мастацкі фільм 1994 года, апошняя карціна польскага кінарэжысёра і сцэнарыста Кшыштафа Кеслёўскага. Суаўтарам сцэнарыя выступіў Кшыштаф Пясевіч, галоўныя ролі выканалі Ірэн Жакоб і Жан-Луі Трэнціньян. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі, Польшчы і Швейцарыі. Гэта завяршальная частка трылогіі «Тры колеры», дзе кожны фільм меў акцэнтаваць увагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Тэма фільма «Тры колеры: Чырвоны» — братэрства.
Прэм’ера адбылася 16 мая 1994 года ў межах конкурснай праграмы 47-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна лічылася фаварытам, аднак у выніку не атрымала ўзнагарод. Фільм у той жа час меў прызнанне англамоўных крытыкаў. Прэміяльны сезон прынёс карціне 19 кінаўзнагарод, сярод якіх прэміі «Сезар» і «Незалежны дух», а таксама 3 намінацыі на «Оскар», 4 — на прэмію «BAFTA», намінацыі на «Залаты глобус» і «Еўрапейскую кінапрэмію» (далей…).
- У фантастычным фільме «Назад у будучыню» пад машыну часу быў мадыфікаваны аўтамабіль.
- Персанаж Мікі Маус з мультфільма «Параходзік Вілі» перайшоў у грамадскі набытак.
- Апошні фільм лаўрэата прэстыжных кінапрэмій сусветная крытыка назвала безгустоўным.
- Кінатрылогія «Уладар пярсцёнкаў» уваходзіць у лік самых касавых фільмаў усіх часоў.
- Мастацкая стужка, у якой адбыўся акцёрскі дэбют заснавальніка беларускай кінематаграфіі, была закапана ў зямлю і згінула.
- Ка мне, Мухтар! — пачаты 30 лістапада 2025 удзельнікам StarDeg
- A&R — пачаты 29 лістапада 2025 удзельнікам Vlad Shmeklia
- Роб Зомбі — пачаты 29 лістапада 2025 удзельнікам DzBar
- Аляксандр Віктаравіч Збруеў — пачаты 24 лістапада 2025 удзельнікам Rymchonak
- У Рыме была ноч (фільм) — пачаты 16 лістапада 2025 удзельнікам StarDeg
- Сальваторэ Вігано — пачаты 16 лістапада 2025 удзельнікам JerzyKundrat
- Фартуната Бернадэлі — пачаты 16 лістапада 2025 удзельнікам JerzyKundrat
- Уладзімір Сяргеевіч Івашоў — пачаты 4 лістапада 2025 удзельнікам Rymchonak
- Пётр Пятровіч Глебаў — пачаты 4 лістапада 2025 удзельнікам Rymchonak
- Антанас Шурна — пачаты 4 лістапада 2025 удзельнікам Rymchonak
- Міхаіл Андрэевіч Глузскі — пачаты 4 лістапада 2025 удзельнікам Rymchonak
- Барыс Аляксеевіч Аліфер — пачаты 4 лістапада 2025 удзельнікам Rymchonak

Кшыштаф Кеслёўскі (1941 — 1996) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст, прадстаўнік кірунку «кіно маральнага неспакою», кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры. Лаўрэат прэстыжных кінаўзнагарод.
Распачаў кар’еру як рэжысёр-дакументаліст, пазней творчасць узбагацілася псіхалагічнымі фільмамі на маральную і экзістэнцыяльную тэматыку, вытанчанымі візуальнымі сродкамі. Сусветную вядомасць атрымаў дзякуючы тэлецыклу «Дэкалог» (1989), фільму «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991) і кінатрылогіі «Тры колеры» (1993—1994). Лічыцца адным з найбольш значных мастакоў у гісторыі сусветнага кінематографа другой паловы XX стагоддзя (далей…).
- {{Кінематаграфіст}} — устаўляецца ў артыкулы пра кінематаграфіста
- {{Порнаактрыса}} — устаўляецца ў артыкулы пра порнаакцёрку
- {{Мультсерыял}} — устаўляецца ў артыкулы пра мультсерыял
- {{Мультфільм}} — устаўляецца ў артыкулы пра мультфільм
- {{Тэлеперадача}} — устаўляецца ў артыкулы пра тэлеперадачу
- {{Тэлесерыял}} — устаўляецца ў артыкулы пра тэлесерыял
- {{Фільм}} — устаўляецца ў артыкулы пра фільм
- {{Imdb імя}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на персаналію на сайце «Internet Movie Database»
- {{Imdb title}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на твор кінематографа на сайце «Internet Movie Database»
- {{У фільме}}
- {{УРолях}}
- Іншыя шаблоны ў Катэгорыя:Шаблоны:Кінематограф
- Удзельнічайце ў праекце па кінематографу
- Паляпшайце пачаткі артыкулаў
- Стварайце новыя артыкулы пра кінематограф
| Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Архітэктура · Астраномія · Беларусь · Біяграфіі · Біялогія · Гродна · Крыжовыя паходы · ЛГБТ · Мінск · Сербія · Снукер · Старажытная Грэцыя · Старажытны Рым · Філатэлія · Футбол |










