Шчэлепы
Выгляд
Шчэ́лепы, або жабры — органы дыхання водных жывёл. Уяўляюць сабой вырасты цела, праз сценкі якіх у кроў або поласцевую вадкасць з вады ўсмоктваецца кісларод, а ў ваду выдзяляецца вуглякіслы газ.
Характэрныя для рыб, лічынак амфібій, малюскаў, ракападобных, кольчатых чарвей, лічынак насякомых і інш.