Шарлеруа
| Горад | |||||
| Шарлеруа | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Charleroi, валон.: Tchålerwè | |||||
|
|||||
| 50°25′00″ пн. ш. 04°26′39″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Правінцыя | Эно | ||||
| Кіраўнік | Thomas Dermine[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1666 | ||||
| Ранейшыя назвы | Charnoy | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 204 670 чалавек (2012) | ||||
| Нацыянальны склад | валонцы | ||||
| Афіцыйная мова | французская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 071 | ||||
| Паштовыя індэксы | 6000, 6001, 6010, 6020, 6030-6032, 6040-6044, 6060, 6061 | ||||
|
|
|||||
| charleroi.be | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Шарлеруа (фр.: Charleroi, валон.: Tchålerwè) — горад у Бельгіі, размешчаны ў правінцыі Эно, якая адносіцца да Валонскай часткі краіны. Шарлеруа знаходзіцца на рацэ Самбр, у 50 км на поўдзень ад Бруселя. У горадзе пражываюць 212.000 чалавек.
У эканоміку Шарлеруа традыцыйна найбольшы ўклад уносяць сталявары, аднак гэтая галіна ў апошні час структурна змянілася. Акрамя гэтага, горад з’яўляецца авіяцыйным (аэрапорт Брусель-Шарлеруа) і чыгуначным вузлом. Праз канал Шарлеруа-Брусель горад мае зносіны з фламандскімі воднымі шляхамі.
Шарлеруа быў заснаваны іспанцамі ў 1666 годзе як крэпасць Шарнуа (фр. Charnoy), пазней перайменаваны ў гонар юнага караля Карла II. Футбольны стадыён горада быў адной з арэн, на якіх праходзілі матчы чэмпіянату Еўропы па футболу 2000.
Гарады-пабрацімы
Вальдкірх, Германія
Данецк, Украіна
Ірсон, Францыя
Казарана, Італія
Манапела, Італія
Пітсбург, ЗША
Сент-Жуньен, Францыя
Шрамберг, Германія
Хімедзі, Японія
Фалоніка, Італія
Вядомыя асобы
- Франсуа-Жазеф Навез (1787—1869) — бельгійскі мастак.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шарлеруа