Перайсці да зместу

Заходне-Аўстралійскае цячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:00, 25 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Заходне-Аўстралійскае цячэнне - халоднае цячэнне Індыйскага акіяна каля заходніх берагоў Аўстраліі; паўночнае адгалінаванне цячэння Заходніх Вятроў. Накіравана з поўдня на поўнач.

Скорасць летам 0,9-1,8 км/гадз, зімой запавольваецца. Тэмпература вады ў лютым ад 19°С на поўдні да 26°С на поўначы, у жніўні адпаведна ад 15 да 21°С. Салёнасць 35,5-35,7‰. У тропіках Паўднёвага паўшар'я зліваецца з Паўднёвым Пасатным цячэннем.