Перайсці да зместу

JavaScript

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
JavaScript
Выява лагатыпа
Клас мовы аб'ектная
З’явілася ў май 1996[1]
Аўтар(ы) Брэндан Айк
Пашырэнне файлаў js, mjs
Тыпізацыя даных дынамічная, качыная
Зведала ўплыў C, Java, Smalltalk, Self
Паўплывала на C#, J#, VJ#, Dart, Typescript, Purescript, WebAssembly
Сайт ecma-international.org/… (англ.)

JavaScript (вымаўляецца ['dʒɑːvəˌskrɪpt]джа́васкры́пт), тое ж js (вымаўляецца джэ-эс) - інтэрпрэтуемая сістэмна-незалежная аб'ектна-арыентаваная мова праграмавання з функцыянальнымі рысамі. Нягледзячы на назву, ніяк не адносіцца да мовы Java.

З ALGOL-падобных моў, да якіх належыць джэ-эс, ён традыцыйна вылучаўся нязвычайным падыходам да наследавання, бо натыўна яно было рэалізавана праз прататыпы (на джэ-эс тут паўплываў Self), а не праз класы. Гэта выклікала нязручнасці і абурэнне ў карыстальнікаў, якія да пераходу ў джэ-эс прызвычаіліся для класавага наследавання, як у Java, C++ і іншых шырокавядомых мовах-нашчадках ALGOL. Таму з версіі ES6 у джэ-эс метадам сінтаксічнага цукару ўвялі сапраўдныя класы.

Першапачаткова стваралася для напісання дробных скрыптоў для дынамізацыі статычных HTML-старонак, аднак з цягам часу сур'езна выйшла за межы першапачатковага ўжывання - спачатку, з рэалізацыяй AJAX, джаваскрыпт стаў адзінай магчымай мовай стварэння вэб-прылажэнняў, а затым, з 2011 году, з выпускам Node.js, джаваскрыпт стаў адной з найбуйнейшых моў бэкэнду, пацясніўшы часткова і Java, і .NET, і PHP, і іншыя мовы і платформы, якія традыцыйна дамінавалі на бэкэндзе. З выпускам Electron.js і падобных платформаў, джаваскрыпт таксама стаў шырока ужывацца для напісання дэкстопных і мабільных праграм.

Рухавікі джаваскрыпту рэалізаваны ў самых нечаканых месцах - джэ-эс выкарыстоўваецца і ў ролі мовы скрыптоў Photoshop, і для запытаў да нерэляцыйных базаў даных, і для праграмавання ўбудаваных сістэм, прататыпіравання, праграмавання робатаў і гэтак далей.

Даследаванні ў вобласці аптымізацыі і паскарэння традыцыйна не вельмі хуткай інтэрпрэтуемай натуры джэ-эс спарадзілі спачатку аптымізаваную пад-мову asm.js, затым тулсэт Emscripten, які, , пачаўшы з кампіляцыі іншых, нават традыцыйных моў у джэ-эс, ў сваю чаргу, спарадзіў платформу WebAssembly, якая дазваляе кампіляваць любую падтрымліваемую мову у аптымізаваны (не джэ-эс) код для web-рухавікоў.

Джаваскрыпт мае шмат дыялектаў, версій, над-моў, пад-моў, а таксама натхніў мноства стандартаў, сярод якіх Туpescript і Dart.

Джэ-эс быў створаны Брэнданам Айкам (англ.: Brandon Eich) падчас працы на Netscape у 1995 годзе.[2]

Зноскі

  1. http://speakingjs.com/es5/ch04.html
  2. Стваральнік Javascript