Рослаўль
| Горад | |||||
| Рослаўль | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Рославль | |||||
|
|||||
| 53°57′ пн. ш. 32°51′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць | ||||
| Муніцыпальны раён | Рослаўльскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1137 | ||||
| Першая згадка | 1137 | ||||
| Горад з | 1755 | ||||
| Плошча | 43 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 200 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+4 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▼ 53 678[1] чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 48134 | ||||
| Паштовы індэкс | 216500 | ||||
| Аўтамабільны код | 67 | ||||
| Код АКАТП | 66236501 | ||||
|
|
|||||
| roslavl.ru | |||||
Рослаўль (руск.: Рославль) — горад (з 1755 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рослаўльскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 55,3 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1137 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Асцёр (басейн Дняпра), за 123 км ад Смаленска, за 135 км ад Бранска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.
Назва
На думку сучасных даследчыкаў, Рослаўль атрымаў назву ў гонар свайго заснавальніка — князя Расціслава Мсціславіча[2]. Тым часам паводле расійскага гісторыка Карамзіна, горад заснаваў муж полацкай князёўны Рагнеды — Уладзімір Святаславіч. Некаторыя гісторыкі прыпісваюць заснаванне Рослаўля Уладзіміру Манамаху.
Варыянты напісання назвы горада ў гістарычных крыніцах: Ростиславль, Rostislawl[3].
Гісторыя

Ранняе Сярэднявечча
Каля 1137 года князь Расціслаў Мсціславіч заснаваў Рослаўль як адзін з гарадоў на заваяваных у радзімічаў землях. Першы пісьмовы ўспамін пра Рослаўль датуецца 1150 годам, калі ён уваходзіў у склад Смаленскага княства.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

У ХІV стагоддзі Рослаўль далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. 15 ліпеня 1410 года рослаўльская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У 1493 годзе горада захапілі маскоўскія войскі.
У 1503 годзе Рослаўль вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1508 годзе ён увайшоў у склад Смаленскага ваяводства. У 1515[удакладніць] годзе маскоўскі гаспадар Іван IV зноў захапіў горад. Пасля яго смерці, у «смутныя часы» рослаўцы падтрымалі войскі Ілжэдзмітрыя I, прагнучы вяртання ў Вялікае Княства Літоўскае.
У 1618 годзе Рослаўль стаў цэнтрам староства ў складзе Смаленскага павета Смаленскага ваяводства. 24 сакавіка 1623 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў гораду магдэбургскае права[4] і герб «у блакітным полі выява збройнага Святога Жыгімонта, у руках якога скіпетар і яблык»[5]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Рослаўль захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі
Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Рослаўль апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1708 годзе ён увайшоў у склад Смаленскай губерні, дзе ў 1776 годзе стаў цэнтрам павета. У 1738 годзе ў Рослаўлі адкрылася школа з навучаннем на расійскай і польскай мовах.
Паводле афіцыйных звестак за 1866 год, беларусы складалі 94,7 % насельніцтва Рослаўльскага павета[6]. У канцы XIX стагоддзя ў Рослаўлі дзейнічалі 7 цэркваў, сярод іх саборная славілася абразам Маці Боскай (прывезены ў 1793 годзе з вострава Мальты), працавалі 2 прагімназіі, 5 вучылішчаў, сярод якіх духоўнае і чыгуначна-тэхнічнае, 2 багадзельні, 4 лякарні і 3 аптэкі. Агулам існавала 22 прамысловыя прадпрыемствы, з якіх вылучаліся 2 алейні і столькі ж гарбарняў. Гандлявалі канапланым і льняным алеем, пянькой, зернем, скурамі, тытунем, лыкам. Пункты адпраўкі — Рыга і Цэнтральная Расія. У гэты час беларусы складалі 94 % насельніцтва Рослаўльскага павета[5].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рослаўль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Смаленскага раёна[7]. Аднак 16 студзеня горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў перададзены ў склад РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну з 5 жніўня 1941 да 23 верасня 1943 года Дарагабуж знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- Горад на старых здымках
-
Касцёл
-
Царква Звеставання Багародзіцы
-
Чыгуначная станцыя
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1856 год — 6,3 тыс. чал.; 1897 год — 17 776 чал.
- XX стагоддзе: 1910 год — 28 тыс. чал.; 1939 год — 41 480 чал.; 1974 год — 54 тыс. чал.[8]; 1993 год — 60,7 тыс. чал.[9]; 1998 год — 60,0 тыс. чал.[10]; 2000 год — 59,8 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2007 год — 55,3 тыс. чал.; 2017 год — 50 870 чал.
Адукацыя
У Рослаўлі працуюць 10 сярэдніх школ, 3 каледжы, 3 тэхнікумы і філіялы 4 універсітэтаў.
Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, палац і дом культуры.
Эканоміка
Лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
- Рослаўльскі вагонарамонтны завод.
Транспарт

Праз Рослаўль праходзяць аўтамабільныя дарогі А141 Рудня — Арол (ад Віцебска праз Смаленск і Бранск), А101 (Масква — Шэры Камень і далей на Бабруйск), і P137.
Горад стаіць на гістарычнай чыгуначнай Рыжска-Арлоўскай лініі. Тут знаходзіцца станцыя Рослаўль-I, вузлавая, аднесеная да другога класа.
Рослаўль злучаецца прыгыраднай чыгункай з Смаленскам, Жукаўкай і Фаянсавай (г. Кіраў Калужскай вобласці). Гарадскі транспарт прадстаўляюць дзясятак аўтобусных маршрутаў, таксі і маршрутныя таксі. Гарадская аўтастанцыя суседнічае з чыгуначным вакзалам і забяспечвае працу значнай колькасці маршрутаў прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Гістарычная забудова (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты)
- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1905)
- Царква Казанскага Абраза Маці Божай (1833—1845)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1780—1790)
- Царква Раства Багародзіцы (1850-я)
- Спаскі манастыр: царква Святога Спаса (1811—1819), царква Аляксандра Неўскага (1854—1857)
- Царква Уваскрасення Гасподняга (1816—1825)
- Царква Ушэсця Гасподняга (1821—1832)
Страчаная спадчына
- Царква Звеставання Багародзіцы (1779—1783)
- Царква Святога Духа (XIX ст.)
Галерэя
- Краявіды Рослава
-
Гарадзішча «Бурцава Гара»
-
Царква Ушэсця Гасподняга
-
Царква Раства Багародзіцы
-
Спаскі манастыр
-
Спаса–Праабражэнская царква
-
Царква Аляксандра Неўскага
-
Земскі склад
-
Сход міравых суддзяў
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Яўген Аляксандравіч Глебаў (1929—2000) — беларускі кампазітар, дырыжор, педагог.
- Міхаіл Кузьміч Дабрынін (1889—1955) — літаратуразнавец, доктар філасофскіх навук[11]
- Марыя Лявонцьеўна Іткіна — беларуская лёгкаатлетка
- Валерый Мікалаевіч Малышкін (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Юрый Барысавіч Мартаў (1944—2007) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі.
- Васіль Якаўлевіч Уласаў (1896—1957) — беларускі савецкі партыйны дзеяч.
Зноскі
Літаратура
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рослаўль- Рослаўль на сайце Radzima.org
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Смоленская область. Энцикл. Т. 2. — Смоленск, 2003.
- ↑ Krzywicki J. Rosław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 758.
- ↑ Рославль, Адміністрацыя МУ «Рослаўскі раён» (руск.)
- ↑ а б Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 227.
- ↑ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
- ↑ Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Энциклопедический словарь
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 250.