1Lib1Ref
#1Lib1Ref - гэта ініцыятыва Вікіпедыі, якая заахвочвае бібліятэкараў па ўсім свеце ўдзельнічаць у праекце інтэрнэт-энцыклапедыі, у тым ліку з дапамогай дадавання зносак, што ўдасканаліць якасць артыкулаў.
Першая кампанія #Lib1Ref была прымеркавана да 15-годдзя з дня ўтварэння Вікіпедыі ў студзені 2016 года. [1] [2] [3] Сыходзячы з прынцыпу "Ад кожнага бібліяэкара - па адной зносцы", арганізатары падлічылі, што, калі б усе бібліятэкары на планеце выдаткавалі 15 хвілін, каб дадаць адну зноску, аб'яднаныя намаганні пазбавілі б ад завалу усіх 350 000 адсутных зносак у ангельскай Вікіпедыі.[4] Першае кампанія адбывалася цягам тыдняз 15 па 23 студзеня 2016 года. Удзельнікі кампаніі распавядалі ў сацыяльных медыях пра кампанію і свае ўнёскі з дапамогай хэштэгу #1Lib1Ref.[5]
Вынікі першай кампаніі
Першая кампанія скончылася 1232 унёскамі да 879 старонак, зробленымі 327 карыстальнікамі на 9 мовах - згодна выкарыстоўваючы хэштэгу хэштэгу #1Lib1Ref у апісанні зробленых змен. Вельмі верагодна, што нэта лічба не адлюстроўвае сапраўднага ўплыву кампаніі, бо, паводле назіранняў, многія ўдзельнікі не ўжывалі хэштэга ў апісанні ўнёскаў. У Твітэры хэштэг #1Lib1Ref быў выкарыстаны ў больш чым 1100 паведамленнях звыш як 630 карыстальнікамі.[6]
Рэгулярная падзея
Кампанія была працягнута як штогадовае святкаванне да ўгодкаў Вікіпедыі.[7] Яна стала трохтыднёвым мерапрыемствам [8] і часткай GLAM-стратэгіі Фонда Вікімедыя заахвочвання бібліятэкараў да ўдзелу ва ўдасканаленні Вікіпедыі.[9]
- ↑ Rust, Amanda. #1Lib1Ref: Imagine a World Where Every Librarian Added One More Reference to Wikipedia (14 студзеня 2016). Праверана 15 January 2016.
- ↑ #1Lib1Ref ACRL TechConnect Blog . ACRL (15 студзеня 2016). Праверана 15 January 2016.
- ↑ Scheeder, Donna. Wikipedia birthday greetings . International Federation of Library Associations and Institutions (15 студзеня 2016). Праверана 15 January 2016.
- ↑ The Wikipedia Library/1Lib1Ref . Wikimedia Foundation. Праверана 15 January 2016.
- ↑ Stinson, Alex. #1Lib1Ref: Help Celebrate Wikipedia’s Birthday during 15–23 January by Adding a Reference (15 студзеня 2016). Праверана 15 January 2016.
- ↑ 1Lib1Ref Lessons - 2016 Outcomes by the numbers . Праверана 2 January 2019.
- ↑ "Springfield, Greene County librarians add to Wikipedia #1Lib1Ref campaign. You can, too". Springfield News-Leader(англ.). Праверана 2018-05-13.
- ↑ 1Lib1Ref . Folgerpedia. Folger Shakespeare Library. Праверана 23 January 2018.
- ↑ Wikipedia’s 2018 #1lib1ref Campaign (англ.). Idaho Commission for Libraries. Праверана 2 студзеня 2019.