Перайсці да зместу

1Lib1Ref

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

#1Lib1Ref - гэта ініцыятыва Вікіпедыі, якая заахвочвае бібліятэкараў па ўсім свеце ўдзельнічаць у праекце інтэрнэт-энцыклапедыі, у тым ліку з дапамогай дадавання зносак, што ўдасканаліць якасць артыкулаў.

Першая кампанія #Lib1Ref была прымеркавана да 15-годдзя з дня ўтварэння Вікіпедыі ў студзені 2016 года. [1] [2] [3] Сыходзячы з прынцыпу "Ад кожнага бібліяэкара - па адной зносцы", арганізатары падлічылі, што, калі б усе бібліятэкары на планеце выдаткавалі 15 хвілін, каб дадаць адну зноску, аб'яднаныя намаганні пазбавілі б ад завалу усіх 350 000 адсутных зносак у ангельскай Вікіпедыі [4]. Першае кампанія адбывалася цягам тыдняз 15 па 23 студзеня 2016 года. Удзельнікі кампаніі распавядалі ў сацыяльных медыях пра кампанію і свае ўнёскі з дапамогай хэштэгу #1Lib1Ref [5].

Вынікі першай кампаніі

Першая кампанія скончылася 1232 унёскамі да 879 старонак, зробленымі 327 карыстальнікамі на 9 мовах - згодна выкарыстоўваючы хэштэгу хэштэгу #1Lib1Ref у апісанні зробленых змен. Вельмі верагодна, што нэта лічба не адлюстроўвае сапраўднага ўплыву кампаніі, бо, паводле назіранняў, многія ўдзельнікі не ўжывалі хэштэга ў апісанні ўнёскаў. У Твітэры хэштэг #1Lib1Ref быў выкарыстаны ў больш чым 1100 паведамленнях звыш як 630 карыстальнікамі [6].

Рэгулярная падзея

Кампанія была працягнута як штогадовае святкаванне да ўгодкаў Вікіпедыі [7]. Яна стала трохтыднёвым мерапрыемствам [8] і часткай GLAM-стратэгіі Фонда Вікімедыя заахвочвання бібліятэкараў да ўдзелу ва ўдасканаленні Вікіпедыі [9].

  1. Rust, Amanda. #1Lib1Ref: Imagine a World Where Every Librarian Added One More Reference to Wikipedia (14 студзеня 2016). Праверана 15 January 2016.
  2. #1Lib1Ref ACRL TechConnect Blog. ACRL (15 студзеня 2016). Праверана 15 January 2016.