Санта-Марыя-дэле-Грацые
Выгляд
| Славутасць | |
| Санта-Марыя-дэле-Грацые | |
|---|---|
| Santa Maria delle Grazie | |
| Санта-Марыя-дэле-Грацые | |
| 45°27′57″ пн. ш. 9°10′16″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Міланская архідыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура і італьянская готыка[d] |
| Архітэктар | Guiniforte Solari[d], Даната Брамантэ і Piero Portaluppi[d][3] |
| Дата заснавання | XV стагоддзе |
| Сайт | cenacolovinciano.net |
Санта-Марыя-дэле-Грацые (італ.: Chiesa e Convento Domenicano di Santa Maria delle Grazie) — галоўная царква дамініканскага кляштара ў заходняй частцы Мілана. У трапезнай гэтага храма знаходзіцца адна з самых знакамітых фрэсак у свеце — «Тайная вячэра» Леанарда да Вінчы.
Будавалася з 1469 г. па законах позняй готыкі пад кіраўніцтвам Гвініфортэ Салары. У 1490 г. Ладавіка Сфорца задумаў размясціць тут магільны склеп герцагскага дому Сфорца і даручыў дабудоўку царквы майстру рэнесанснай вывучкі (лічыцца, што ім быў Брамантэ).
15 жніўня 1943 г. трапезную разбамбамбіла англа-амерыканская авіяцыя, аднак фрэска Леанарда цудам не пацярпела. У 1980 г. увесь кляштарны комплекс абвешчаны помнікам Сусветнай спадчыны — першым у Італіі.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ SIRBeC
- ↑ https://www.lombardiabeniculturali.it/architetture/schede/LMD80-00014/
