Перайсці да зместу

Microsoft Windows

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:30, 13 верасня 2006, аўтар Mienski (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Windows, сям'я аперацыйных сістэм ад карпарацыі Microsoft. Могуць выкарыстоўвацца на некалькіх платформах: серверы, убудаваныя сістэмы і, найчасцей, персанальныя камп'ютары. Microsoft упершыню прадставіла аперацыйнае асяроддзе з назвай Windows у лістападзе 1985, але толькі як дадатак для MS-DOS, які ўяўляў сабою графічны інтэрфейс карыстальніка. Windows з тых часоў амаль цалкам захапіла рынак персанальных камп'ютараў. Windows устаноўленая на 90% усіх камп'ютараў.

Версіі Windows

Назва "Windows" з'яўляецца зборным азначэннем сям'і аперацыйных сістэм ад Microsoft. Прынятая наступная класіфікацыя гэтых аперацыйных сістэм:

16-бітныя аперацыйныя асяроддзі

Першыя версіі Windows пазіцыянаваліся толькі ў якасці графічных інтэрфейсаў карыстальніка: усе яны ўстанаўляліся на аперацыйную сістэму MS-DOS і выкарыстоўвалі яе для ўсіх аперацый з файлавай сістэмай. Аднак нават самыя першыя 16-бітныя версіі Windows ужо мелі адметнасці, уласцівыя аперацыйным сістэмам: свой фармат выканальных файлаў, свае драйверы для апаратуры і інш. У адрозненне ад DOS, Windows дазваляла выконваць некалькі графічных праграм адначасова, дзякуючы кааператыўнай многазадачнасці. Да таго ж, у Windows з'явілася віртуальная памяць, якая дазваляла выконваць праграмы, якія патрабавалі больш памяці, чым устаноўллена ў камп'ютары. Узоры такіх асяроддзяў з'яўляюцца Windows 1.0 (1985), Windows 2.0 (1987) і іх блізкі родзіч Windows/286.

Гібрыдныя 16/32-бітныя аперацыйныя асяроддзі

У Windows/386 з'явілася 32-бітнае ядро абароненага рэжыму і манітор віртуальнай машыны, які падчас сеансу Windows ствараў адно ці некалькі віртуальных асяроддзяў 8086 і займаўся віртуалізацыяй відэакарты, клавіятуры, мышы, таймера і кантролера перарыванняў для кожнага з іх. Гэта зрабіла магчымасць выканання некалькіх сеансаў MS-DOS у асобных вокнах (графічныя праграмы патрабавалі поўнаэкраннага рэжыму працы). Праграмы Windows працягвалі выконвацца ў рэжыме кааператыўнай многазадачнасці ў адным з такіх асяроддзяў.

У Windows 3.0 (1990) і Windows 3.1 (1992) змяніўся ўнутраны лад, пераважна дзякуючы віртуальнай памяці і новым драйверам віртуальных прыстасаванняў (VxD), якія дазволілі паралельна выкарыстоўваць важныя прыстасаванні ў некалькіх сеансах DOS. Таму Windows-праграмы можна было выконваць у 16-бітным абароненым рэжыме, што дазволіла атрымаць доступ да некалькіх мегабайтаў аператыўнай памяці і абыходзіць патрабаванне ўдзелу ў праграмнай рэалізацыі віртуальнай памяці. Яны выконваліся ў той жа адраснай прасторы, дзе сегментная арганізацыя памяці забяспечвала нейкую ступень абароненасці, але ўжо ў рэжыме кааператыўнай многазадачнасці. Для Windows 3.0 праграмісты Microsoft перапісалі крытычныя функцыі з C на асэмблеры, што дазволіла зрабіць іх хутчэйшымі і менш патрабавальнымі да аб'ёму памяці.