Кіева-Пячэрская лаўра
| Кіева-Пячэрская лаўра* | |
|---|---|
| ** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Краіна | |
| Тып | культурны |
| Крытэрыі | І, ІІ, ІІІ, IV |
| Спасылка | 527 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1990 (14-а сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Кіева-Пячэрская лаўра — дзяржаўны музейны комплекс у Кіеве (Украіна). Часткова выкарыстоўваецца, як манастыр і рэзідэнцыя кіеўскага мітрапаліта.
Духоўны і інтэлектуальны ўплыў Кіева-Пячэрскай лаўры спрыяў распаўсюджанню праваслаўнай культуры і праваслаўнай веры на Русі ў перыяд з XVII да XIX стст.
Гісторыя
Заснаваны ў 1051 годзе пры Яраславе Мудрым манахам Антоніем, родам з Любеча. Сузаснавальнікамі Пячэрскага манастыра сталі адзін з першых вучняў Антонія — Феадосій і візантыец — Феафан Грэк. Князь Святаслаў II Яраславіч падарыў манастыру плато над пячорамі, дзе пазней выраслі выдатныя каменныя храмы, упрыгожаныя жывапісам, келлі, крапасныя вежы і іншыя будынкі. З манастыром звязаныя імёны летапісца Нестара (аўтара «Аповесці мінулых гадоў»), мастака Аліпія.
З 1592 па 1688 год быў стаўрапігіяй Канстанцінопальскага Патрыярха; з 1688 года манастыр атрымаў статут лаўры[1] і стаў «стаўрапігіёнам царскім і патрыяршым Маскоўскім»; у 1786 годзе лаўра была падпарадкавана кіеўскаму мітрапаліту, які стаў яе свяшчэннаархімандрытам.
У Бліжніх і Далёкіх пячорах Лаўры знаходзяцца мошчы ўгоднікаў Божых, таксама ў Лаўры ёсць і пахаванні прыхаджан (напрыклад, магіла Пятра Аркадзевіча Сталыпіна).
У наш час ніжняя Лаўра знаходзіцца ў веданні Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхата), а верхняя Лаўра — у веданні Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гісторыка-культурнага запаведніка.[2]
Сафійскі сабор
Закліканы стаць супернікам Канстанцінопальскага Сафійскага сабора, Сафійскі сабор сімвалізаваў станаўленне Кіева — сталіцы хрысціянскага княства, як «Новага Канстанцінопаля». Сабор быў збудаваны ў XI ст., неўзабаве пасля хрышчэння Русі (988 г.) пры князі Уладзіміры.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Лавра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Інфармацыя — Кіева-Пячэрскі запаведнік. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012.
Літаратура
- Кіева-Пячэрская лаўра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 248--249.
- Кивлицкий Е. А. Киево-Печерская лавра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.