Агульная даўжыня вагаецца ад 1,5 да 2,6 м. Тулава тоўстае, масіўнае, буйное самкі могуць важыць да 22 кг. Афарбоўка галавы можа вагацца ад ярка-чырвонай да засмагла-жоўтай, з аранжавымі або жоўтымі меткамі або палосамі. Аднак афарбоўка галавы бывае і цёмнай з шэрымі плямамі па баках. Тулава цёмнае, шэрае, палевае або карычневае, але бывае і ярка-чырвонае, за што гэтых пітонаў часам называюць «крывавымі». На целе прыкметны малюнак са светлых і цёмных палос і няправільнай формы плям.
Спосаб жыцця
Любіць горныя і нізінныя дажджавыя лясы і плантацыі. Сустракаецца на вышыні да 2000 м над узроўнем мора. Сілкуецца дробнымі сысунамі і птушкамі.
Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае ад 4 да 28 яец. Праз 75 дзён з'яўляюцца маладыя пітоны.