Перайсці да зместу

Dynamic Kernel Module Support

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 06:29, 28 чэрвеня 2015, аўтар KrBot (размовы | уклад) (+ {{ізаляваны артыкул}})

Dynamic Kernel Module Support (DKMS) - гэта фрэймворк, які выкарыстоўваецца для генерацыі тых модуляў ядра Linux, зыходны код якіх знаходзіцца па-за дрэвам зыходнага кода ядра.

Галоўная асаблівасць DKMS у тым, што ён аўтаматычна перакампілюе ўсе DKMS модулі ў выпадку ўсталявання новага ядра. Гэта дазваляе драйверам і прыладам па-за асноўнай галіны ядра працягваць працаваць пасля абнаўлення ядра Linux.

Яшчэ адной выгодай DKMS з'яўляецца магчымасць усталявання новага драйвера ў існуючай сістэме з адвольнай версіяй ядра, без патрэбы ручной кампіляцыі, альбо наяўнасці скампіляваных пакетаў ад вендара.

DKMS быў напісаны інжынернай групай Linux ў кампаніі Dell у 2003 годзе. Уключаны ў мноства дыстрыбутываў, такіх як Ubuntu, Debian, Fedora, і SuSE. З'яўляецца свабоным праграмным забяспячэннем пад ліцэнзіяй GPL v2 альбо больш позняй.

DKMS падтрымлівае RPM і DEB фарматы пакетаў.

Спасылкі