Dynamic Kernel Module Support
Dynamic Kernel Module Support (DKMS) - гэта фрэймворк, які выкарыстоўваецца для генерацыі тых модуляў ядра Linux, [[зыходны код]] якіх знаходзіцца па-за дрэвам зыходнага кода ядра.
Галоўная асаблівасць DKMS у тым, што ён аўтаматычна перакампілюе ўсе DKMS модулі ў выпадку ўсталявання новага ядра. Гэта дазваляе драйверам і прыладам па-за асноўнай галіны ядра працягваць працаваць пасля абнаўлення ядра Linux.
Яшчэ адной выгодай DKMS з'яўляецца магчымасць усталявання новага драйвера ў існуючай сістэме з адвольнай версіяй ядра, без патрэбы ручной кампіляцыі, альбо наяўнасці скампіляваных пакетаў ад вендара.
DKMS быў напісаны інжынернай групай Linux ў кампаніі Dell у 2003 годзе. Уключаны ў мноства дыстрыбутываў, такіх як Ubuntu, Debian, Fedora, і SuSE. DKMS з'яўляецца свабоным праграмным забяспячэннем пад ліцэнзіяй GPL 2 альбо больш позняй.
DKMS падтрымлівае RPM і DEB фарматы пакетаў.