Linux Mint
![]() | |
![]() | |
Распрацоўшчык | Clement Lefebvre і супольнасць |
---|---|
Сямейства АС | Linux |
Заснавана на | Ubuntu, Debian |
Першы выпуск | 27 жніўня 2006 |
Апошняя версія | Linux Mint 16 "Petra" — 20 лістапада 2013 года |
Падтрымлівае мовы | шматмоўны |
Падтрымлівае платформы | x86, AMD64 |
Тып ядра | маналітнае (Linux) |
Інтэрфейс | Cinnamon[d] |
Ліцэнзія | розныя (галоўным чынам GPL) |
Стан | актыўнае |
Вэб-сайт | www.linuxmint.com |
![]() |
Mint (па-англ. «мята»; [мінт]): дыстрыбуцыя (distribution) адкрытага праграмнага забеспячэння на аснове аперацыйнай сістэмы Linux. Створаны на базе дыстрыбуцыі Ubuntu і арыентаваны на прастату ўжывання. Графік выпуску выданняў — не радзей аднаго разу ў шэсць месяцаў, а практычна, выданні могуць выходзіць і часцей за адзін раз у квартал.
Камплектацыя і канфігурацыя
Асноўным графічным асяроддзем дыстрыбуцыі Мінт з'яўляецца GNOME самага новага выдання. Камплектацыя праграмнага забеспячэння ўлічвае патрэбы як сервераў, так і рабочых станцый, і дазваляе сфарміраваць зручнае асяроддзе працы з дапамогай толькі аднаго інсталяцыйнага CD.
Адрозненні камплектацыі і канфігурацыі выпуску Mint 3.0 ад параўнальнага Ubuntu 7.04:
- новы mintInstall;
- адкрыццё Linux Mint Software Portal: http://www.linuxmint.com/software;
- паштар Thunderbird замяніў Evolution;
- Pidgin замяніў Gaim;
- Sunbird;
- Gnome-control-center заменены на mintConfig;
- Наяўнасць падтрымкі NTFS як праз mintDisk (для ўнутраных дыскаў), так і праз NTFS-Config (для вонкавых дыскаў);
- падтрымка Gnome Templates у mintDesktop;
- mintInstall замяніў gnome-app-install;
- падтрымка Drag & Drop у mintMenu;
- Sun Java 6 замяніла Sun Java 5;
- інсталююцца Compiz, Beryl і Emerald;
- новыя фоны;
- інтэграцыя Microsoft Windows (падвойнае счытванне?, поўная падтрымка NTFS (чытанне і запіс), Migration Assistant);
- інсталяцыя адным націсканнем (Linux Mint Software Portal, mintInstall);
- mintMenu;
- эфекты 3D (Compiz і Beryl на AIGLX);
- Google Earth, Picasa, Skype і іншае ПЗ у сховішчы (repository) на Linux Mint Software Portal.
Рэдакцыі
Дыстрыбуцыя мае некалькі рэдакцый, якія розняцца стандартным рабочым асяроддзем і некаторымі настройкамі. Найперш выпускаюцца рэдакцыі з Mate і Cinnamon. Потым, праз месяц-два, з XFCE і KDE. Зрэдку, дадаткова, бывае LXDE-рэдакцыя. Да таго ж раней існавала рэдакцыя з Fluxbox. Хтосьці з супольнасці карыстальнікаў часам робіць сваё выданне са сваім улюбёным рабочым асяроддзем і камплектам праграм. Напрыклад, для 15 версіі ёсць неафіцыйнае выданне са стандартным асяроддзем LXDE, якое адразу уключае htop, mc і іншыя праграмы, якія падаліся ягоным аўтарам патрэбнымі.