Kerbal Space Program
Kerbal Space Program | |
---|---|
Файл:KSP steam.jpgЛагатып гульні ў Steam. | |
Распрацоўшчык |
![]() |
Выдаўцы | Squad[d], Take-Two Interactive[d] і Private Division[d] |
Дата анонсу | 24 чэрвеня 2011[1] |
Дата выпуску |
![]() (альфа-версія 0.7.3) |
Апошняя версія |
|
Апошняя бэта-версія |
0.23.5.464 / 2 красавіка 2014 года |
Жанр | касмічны сімулятар, адкрыты свет |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | ПК (Microsoft Windows, Mac OS X і Linux) |
Гульнявы рухавік | Unity |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня, sandbox |
Мовы інтэрфейсу | англійская, японская мова, нямецкая, французская, італьянская мова, іспанская, путунхуа[d], руская і бразільскі варыянт партугальскай мовы |
Носьбіт | Steam ці лічбавая дыстрыбуцыя праз KSP Store |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Kerbal Space Program («Кэрбальская Касмічная Праграма»), ці скарочана KSP — камп'ютарная гульня у жанры касмічнага сімулятара для Microsoft Windows, Mac OS X і Linux. Гульня знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, першы публічны альфа-рэліз адбыўся 24 чэрвеня 2011 года; з таго часу гульня стала абнаўляецца. Распаўсюджваецца з дапамогай лічбавай дыстрыбуцыі у афіцыйнай краме KSP Store за 27,00 долараў ЗША[2], а з 20 сакавіка 2013 года даступна ў Steam коштам 26,99 долараў у ЗША, 15,99 долараў у краінах СНД. Скарочаная магчымасцямі версія 0.18.3 застаецца ў вольным доступе ў якасці дэмаверсіі. KSP мае падтрымку мадыцікацый, большинствбольшасць з якіх змешчаны на афіцыйным вэб-сайце модынгу: SpacePort.
Геймплэй
Kerbal Space Program — гэта шматжанравая гульня, у якой гулец стварае сваю касмічную праграму. Гульцу патрэбна стварыць і пабудаваць касмічны карабель ці ракету, здольную даставіць экіпаж у космас. У распараджэнні маюцца шматлікія часткі і камплектуючыя, якія можна выкарыстоўваць для зборкі карабля. Кожная частка мае сваю функцыю і ўплывае на магчымасці карабля ў палёце. Таксама прысутнічае ангар для гарызантальнай зборкі звычайных караблёў і арбітальных самалётаў.
Караблі кіруюцца «кэрбанаўтамі», жыхарамі планеты Кэрбін[3]. Асноўнымі навігацыйным прыборам у гульні з'яўляецца «навбол»(англ.: Navball), аналаг авіягарызонта з адлюстраваннем вектару і антывектару хуткасці, вектару на мэту, хуткасці і курсу (хуткасць карабля паказваецца адносна паверхні, цэнтру нябеснага цела альбо абранай мэты), альтыметр, паказальнік вертыкальнай хуткасці з лагарыфмічнай шкалой. Таксама ў кабіне прысутнічае ўказальні радарнай вышыні.
У версіі 0.22 быў даданы рэжым кампаніі (Career Mode). Падчас гульні патрэбна зарабляць «ачкі навукі» (Science), праводзячы розныя навуковыя эксперыменты. Ачкі навукі дазваляюць гульцу адкрываць новыя дэталі і прыборы, развіваючы «дрэва тэхналогій» (Tech Tree).
Зорная сістэма
Сістэма Кэрбол — адзіная даступная ў гульні зорная сістэма, цэнтральным аб'ектам якой з'яўляецца зорка Кэрбол у планетнай сістэме, у якой існуюць 5 планет, 9 спадарожнікаў планет і 2 карлікавыя планеты. Толькі планеты Кэрбін і Лэйт маюць атмасферу з кіслародам, і толькі на Кэрбіне існуе жыццё. У параўнанні з Сонечнай сістэмай, сістэма Кэрбол вельмі малая.
Спіс аб'ектаў сістэмы Кэрбол:
- Кэрбол (англ.: Kerbol), афіцыйная назва The Sun (Сонца) — цэнтральная зорка сістэмы Кэрбол, вакол якой абарочваюцца планеты. У параўнанні з нашым Сонцам Кэрбол у 133 разы лягчей і мае радыюс у 3 разы меньш сонечнага. Кэрбол меркавана з'яўляецца зоркай галоўнай паслядоўнасці спектральнага класу K (аранжавы карлік), мяркуючы з яе тэмпературы, таксама яна можа быць зоркай класу M (чырвоны карлік), мяркуючы з яе радыюсу, а свяцільнасцю падобна на класс G (жоўты карлік). Масай Кэрбол — субкарычневы карлік.
- Мохо (англ.: Moho) — самая близкая да Кэрболу планета, аналаг Меркурыя.
- Іў (англ.: Eve) — другая ўнутраная планета, аналах Венеры.
- Джылі (англ.: Gilly) — невялікі астэроід і адзіны натурацльны спадарожнік планеты Іў.
- Кэрбін (англ.: Kerbin) — трэцяя планета, аналаг Зямлі.
- Д'юна (англ.: Duna) — чацвёртая па аддаленасці ад Кэрболу планета, аналаг Марсу.
- Айк (англ.: Ike) — адзіны натуральны спадарожні Д'юны, аналоаналаг спадарожнікаў Марса.
- Дрэс (англ.: Dres) — карлікавая планета, варочаецца паміж арбітамі планет Д'юна і Джул трошкі нахіленай і выцягнутай арбітай. Аналагам яе, хутчэй за ўсё, з'яўляецца карлікавая планета Цэрэра з поясу астэроідаў.
- Джул (англ.: Jool) — шостая планета зорнай сістэмы Кэрбол, адзіны газавыа гігант у гульне, аналаг Юпітэру. Падобна Юпітэру, планета-гігант Джул мае самую вялікую колькасць натуральных спадарожнікаў.
- Іілу (англ.: Eeloo) — карлікавая планета, якая варочаецца вакол зоркі Кэрбол за арбітай планеты Джул. Аналаг транснептунавага аб'екта накшталт Плутона.
Гістрыя дадання аб'ектаў:
- 0.10.1: дадана паўнавартасная мадэль зоркі Кэрбол (раней яна была проста крыніцай святла);
- 0.12.0: даданы першы натуральны спадарожнік Кэрбіна — Мун;
- 0.15.0: даданы другі спадарожнік Кэрбина — Мінмус;
- 0.17.0: даданы 4 планеты і 6 спадарожнікаў — Мохо, Іў я яе спадарожнік Джылі, Д'юна і спадарожнік Айк, планета-гігант Джул з чатырма спадарожнікамі: Лэйт, Валл, Тыло і Боп;
- 0.18.0: дадана карлікавая планета Дрэс і пятый Спадарожнік Джула — Пол;
- 0.18.2: Дадана яшчэ адна карлікавая і самая аддаленая планета — Іілу.
- 0.23.5: даданы пояс астэроідаў.
Мадыфікацыі
Гульня падтрымлівае вялікія магчымасці для моддынгу. У выніку гульня прыцягнула значную модынг-суполку, на сённяшні дзень выпушчаны сотні мадыфікацый. Гэтыя змены дадаюць у гульню новую функцыянальнасць, якая дазваляе канструяваць такія аб'екты, як наземныя транспартныя сродкі і самалёты, значна прасцей, чым у асноўнай гульні.
Пачынаючы з версіі 0.14 гульня падтрымлівае вялікі Plugin API, дазваляючы модмэйкерам ствараць часткі, якія загружаюць ддатковы код падчас выканання. Гэты код пашырае магчымасці асноўнай гульні, дазваляючы дадаваць новую функцыйнасць ці пашыраць ужо існуючую (напрыкла, модулі аўтапілоту ці тэлеметрыя). Плагіны напісаны на C#, як і асноўная гульня.
Неадпаведнасці
У той час як ньютанаўская фізика змадэлявана ў цэлым рэалістычна, рухавічок не дазваляе ўлічваць гравітацыю некалькіх небесных целаў, а замест гэтага ў пэўным пункце «пераключаецца» на цела з большым гравітацыйным уплывам. Гэта не дазваляе мадэляваць пункты Лагранжа і іншыя сіуацыі, звязаныя з гравітацыйным прыцягненнем некалькіх аб'ектаў. Распрацоўшчыкі пайшлі на гэты кампраміс дзеля павышэння стабільнасці і хуткасці мадэлявання.
Прыцягненне цел з іх памерамі нащмат больш, чым магло б быць у рэальным жыцці, з прычыны велізарнай шчыльнасці іх рэчыва (~56 тонн/м3 у Кэрбіна).
У гульні значна спрошчана аэрадынамічная мадэль, якая не ўлічвае мноства фактараў, такіх як: арыентацыя часкі (толькі для крылаў, у іх іншая аэрадынамічная мадэль, пра іх ніжэй), змяшчэнне яе за іншай часткай (калі адна частка знаходзіцца за іншай, то іх супраціўленне складваецца), крылы ствараюць пад'ёмную сілу незалежна ад арыентацыі (калі крыло паставіць вертыкальна, самалёт усё роўна будзе падымацца), адсутнасць эфектаў экрану/звальвання/штопару і г. д. У выніку атмасферная мадэль непоўная і месцамі нават дзіўная, напрыклад, карабель можа лёгка страціць кіраванне пры зваходзе ў шчыльныя слаі атмасферы, пры тым што ў трапасферным палёце ён стабільны, таксама істотная пад'ёмная сіла з'яўляецца толькі ў шчыльных слаях атмасферы, у выніку чаго істотна змяніць курс карабля з дапамогай атмасферы і застацца на арбіце ці прытармазіць, «блінчыкамі» адскокваючы ад атмасферы, рэгуляваць сілу тармажэння вуглом атакі і г. д. не атрымліваецца.
Мадэляванне фізікі ажыццяўляецца злучальным праграмным рухавічком PhysX, які выкарыстоўваецца ў якасці часткі Unity 3D. Унікальная асаблівасць гульні палягае ў тым, што фізічны рухавічок павінны правільна апрацоўваць адлегласці ў дыяпазоне не меньш 13 парадкаў велічыні і хуткасці парадку некалькіх кіламетраў за секунду, для чаго спатрэбілася некалькі абыходных шляхоў, каб пазбегнуць праблем з вылічальнай устойлівасцю. Некаторыя памылкі такога роду да гэтай пары не вырашаны цалкам.
Запланаваныя магчымасці
Паводле звестак з сайта гульні, некаторыя функцыі плануюцца ў KSP у будучыні[4]. Асноўныя запланаваныя новаўвядзенні:
- пашырэнне спісу нябесных цел (тры газавых гіганты са спадарожнікамі);
- Пашырэнне магчымасцяў работы ўнутры карабля;
- новые тыпы частак карабля;
- паляпшэнне аэрадынамічнай мадэлі;
- пашыраны SDK і дакументацыя;
- надвор'е (аблокі);
- гарады і іншыя геаграфічныя арыенціры;
- паляпшэнне і пашырэнне гукавых эфектаў;
- шматкарыстальніцкая гульня (будзе дадана пасля выпуску гульні);
Магчымасці, якія ніколі не з'явяцца ў гульні:
- зброя і ваенныя функцыі;
- аўтапілот;
- пазаземныя цывілізацыі;
- тэрафарміраванне;
- сімуляцыя пунктаў Лагранжа;
- вялікія і праўдападобныя памеры астранамічных аб'ектаў;
- пераход на іншы фізічны ці гульнявы рухавічок.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20160304100521/http://kerbalspace.tumblr.com/post/6872084213/first-release-is-up
- ↑ KSP Store — Kerbal Space Program (англ.). Squad. Праверана 6 ліпеня 2013.
- ↑ KSP 0.16 — One Small Step for Kerbalkind… (англ.). Kerbal Space Program Blog. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2012. Праверана 7 ліпеня 2013.
- ↑ Planned features - Kerbal Space Program Wiki . Kerbalspaceprogram.com (6 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт гульні
- Афіцыйны сайт Squad
- Kerbal SpacePort
- Kerbal Space Program у краме Steam
- Афіцыйны «Kerbal Space Program Wiki»
- Anthony Gallegos. Five Ridiculous Upcoming Games Control sharks, fight dinosaurs, and other insane things to do in upcoming titles. (англ.). IGN.com (20 апреля 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Luke Plunkett. Will You Help These Stupid Aliens Into Space? (англ.). Kotaku (18 июля 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Jim Rossignol. Trans-Lunar: Kerbal Space Program (англ.). Rock, Paper, Shotgun (12 июля 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Armaan Khan. Kerbal Space Program Review (англ.). truepcgaming (26 декабря 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Mike Nelson. Become a Terribly Awesome Rocket Scientist With Kerbal Space Program (англ.). GameSpy (29 марта 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Sterling Aiayla Lyons. Hands-on: Kerbal Space Program (англ.). en:Destructoid (20 августа 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 2 октября 2012.
- Sterling Aiayla Lyons. Revisiting the Kerbal Space Program (англ.). en:Destructoid (2 мая 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 2 октября 2012.
Для паляпшэння артыкула пажадана |