Пераслаўль-Залескі
Выгляд
Пераслаўль-Залескі — горад (з 1152) абласнога падпарадкавання (гарадская акруга) у Яраслаўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Переслаўскага раёна, у які не ўваходзіць. Насельніцтва — 40283 чалавек (2014).
Горад размешчаны ў 140 кіламетрах ад Масквы, на трасе М8 «Халмагоры» Масква — Архангельск, на беразе Пляшчэева возера, у месцы ўпадзення ў яго ракі Трубеж. Цэнтр нацыянальнага парку «Пляшчэева возера». Канцавая чыгуначная станцыя на грузавой лініі ад Берандзеева (лінія Масква — Яраслаўль).
Горад уваходзіць у Залатое кольца Расіі.