Перайсці да зместу

Australopithecus anamensis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:10, 14 студзеня 2014, аўтар Belahvostau (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Таксон |name = {{вымер}} Australopithecus anamensis |image file = Australopithecus anamensis bone (University of Zurich).JPG |im...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Australopithecus anamensis

Фрагмент плечавай косткі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Australopithecus anamensis Leakey, Feibel, McDougal et Walker, 1995

Сінонімы
? Meganthropus africanus Weinert, 1950
Раён знаходак

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4454135
FW  83057

Australopithecus anamensis - выкапнёвы від роду аўстралапітэкаў, які жыў ва Усходняй Афрыцы каля 4 мільёнаў гадоў таму. Гэта найбольш старажытны з відаў аўстралапітэкаў, вядомых навуцы.

Гісторыя вывучэння

Выкапнёвыя рэшткі прадстаўнікоў гэтага віду былі знойдзены яшчэ ў 1965 годзе ў месцазнаходжанні Канапоі на паўднёвым узбярэжжы возера Рудольф (цяпер возера Туркана) у Кеніі, дзе экспедыцыя з Гарвардскага універсітэта пад кіраўніцтвам Браяна Патэрсана выявіла фрагмент плечавай косткі.

У 1994 годзе новая група даслечыкаў пад кіраўніцтвам М. Лікі аднавіла пошукі ў Канапоі, а таксама ў месцазнаходжанні Алія Бі на ўсходнім беразе возера Туркана. У ходзе раскопак былі выяўленыя фрагменты костак больш чым 20 асобін. Геалагічны ўзрост знаходак вызначаўся як інтэрвал ад 3,9 да 4,2 мільёнаў гадоў. На аснове знойдзеных матэрыялаў ў 1995 годзе быў апісаны новы від аўстралапітэкаў Australopithecus anamensis ( Leakey, Feibel, McDougal et Walker, 1995).

У наступныя гады ў тым жа месцазнаходжанні былі знойдзены новыя астанкі прадстаўнікоў гэтага віду.

Магчыма, да дадзенага віда адносяцца і зубы, знойдзеныя ў 1989 годзе ў месцазнаходжанні Фіджыж (Fejej) у паўднёвай Эфіопіі на паўночным беразе возера Туркана ў адкладах узростам 4-4,2 мільёна гадоў, а таксама фрагмент верхняй сківіцы невыразнага геалагічнага ўзросту з ракі Гарус у Танзаніі , знойдзены ў 1939 годзе.

Спасылкі

Літаратура

  • Вишняцкий Л. Б. Введение в преисторию. Проблемы антропогенеза и становления культуры. Курс лекций. — 2-е изд. — Кишинёв: Высшая Антропологическая школа, 2005. — 396 с.
  • Вишняцкий Л. Б. История одной случайности. — Фрязино: Век 2, 2005. — 240 с. — 2500 экз.
  • Дробышевский С. В. Предшественники. Предки? Австралопитеки. «Ранние Homo». — 3-е изд. — ЛКИ, 2012. — 208 с.