Перайсці да зместу

Віляка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:40, 13 чэрвеня 2013, аўтар 178.124.18.47 (размовы) (Новая старонка: ''''Віляка''' — горад, адміністрацыйны цэнтр Вілякскага краю Латвіі, раней у Балвск...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Віляка — горад, адміністрацыйны цэнтр Вілякскага краю Латвіі, раней у Балвскім раёне Латвійскай ССР і Латвіі (да 2009 г.). Паселішча на месцы Вілякі ўпершыню згадваецца ў пачатку XIII стагоддзя ў лівонскіх хроніках пад імем Марыенгаўзена, статус горада атрымаў у 1945 годзе.

Геаграфія

Размешчаны на паўночным усходзе рэспублікі, на паўднёвым беразе возера Вмляка, у 8 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Вэцумі па лініі Рыга - Пыталава. Горад размешчаны ў 246 км ад сталіцы краіны г. Рыга і ўсяго ў 6,5 км ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй (Пыталаўскі раён). Размешчаны ў вярхоўях р. Кіра (басейн р. Вялікая). Мясцовасць у акрузе забалочаная, лясістая. У горадзе размешчаны ільноперапрацоўчы і масларобны заводы.