Перайсці да зместу

Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
54°12′06,50″ пн. ш. 30°18′03,5″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Шклоў
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская епархія
Благачынне Шклоўскае благачынне
Тып будынка крыжова-купальны храм
Архітэктурны стыль псеўдарускі, мадэрн
Дата пабудовы да 1905
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000571шыфр 513Г000571
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шклоўская Спаса-Праабражэнская царкваправаслаўны храм, помнік архітэктуры эклектыкі. Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя (да 1905 года) з цэглы ў цэнтры Шклова (сучасная вуліца Савецкая, 57) пад уплывам тонаўскай канцэпцыі візантыйскага сабора.

Архітэктура

Фасад царквы

Храм крыжападобны ў плане, цэнтрычная кампазіцыі, мае элементы стыляў псеўдавізантыйскага і мадэрн. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі 8-гранны светлавы барабан, накрыты гранёным шлемападобным купалам. Паміж рамёнамі ці канцамі крыжа ўбудаваны 4 квадратныя ў плане трох’ярусныя вежападобныя аб’ёмы. Верхнія 8-гранныя ярусы са скразнымі праёмамі завершаны гранёнымі купаламі. Розныя вышыні аб'ёму надаюць будынку вертыкальную дынаміку. Усе фасады вырашаны з яскрава выяўленай сіметрыяй, падкрэсленай восевым размяшчэннем уваходаў, над якімі па 2 акны з арачнымі завяршэннямі. Іх матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэнні сцен. Фасады аздоблены стрымана: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, плоскія нішы. Інтэр'ер 2-светлавы, сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем, астатнія часткі залы – цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы лесвіца на званіцу. Дэкаратыўны акцэнт у інтэр'еры зроблены на групах тонкіх калонак, якія падтрымліваюць светлавы барабан. Царква дзейнічае.

Літаратура

  • Габрусь, Т.В. Шклоўская Праабражэнская царква / Т.В.Габрусь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : І.П. Шамякін. (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003 . – Т.17. – С. 425.
  • Праабражэнская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / рэдкал. : С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 1986 . – С. 381.
  • Габрусь, Т.В. Шклоўская Праабражэнская царква / Т.В. Габрусь // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / рэдкал. : А.А. Воінаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 1993. - С. 489.

Спасылкі