Python
Python | |
---|---|
Файл:Python logo.svg | |
Клас мовы |
шматпарадыгмавая: аб'ектна-арыентаваная, кросплатформавая, функцыйная |
Тып выканання | інтэрпрэтуемая, кампілюемая ў MSIL, кампілюемая ў байт-код Java |
З’явілася ў | 1991 |
Аўтар(ы) | Гвідо ван Россум |
Пашырэнне файлаў | .py, .pyw, .pyc, .pyo, .pyd[1] |
Рэліз | 2.7.3, 3.3.0 (10 красавіка 2012[2], 29 верасня 2012[3]) |
Тыпізацыя даных | строгая, дынамічная |
Асноўныя рэалізацыі | CPython, Jython, IronPython, PyPy, Stackless |
Дыялекты | Cython, RPython, Stackless Python |
Зведала ўплыў | ABC, Modula-3, Lisp, Tcl Smalltalk, C, Java, Icon |
Паўплывала на | Ruby, Boo, Groovy, ECMAScript, CoffeeScript |
Ліцэнзія | PSFL |
Сайт | www.python.org |
Python (англ.: python — пітон; ва ўсходнеславянскіх мовах пашырана назва піто́н[4])[5] — высокаўзроўневая мова праграмавання агульнага прызначэння, скіраваная на павышэнне прадукцыйнасці распрацоўшчыка і чытальнасці кода. Сінтаксіс ядра Python мінімалістычны. Пры гэтым стандартная бібліятэка ўключае вялікую колькасць карысных функцый.
Узорнай реалізацыяй мовы Python ёсць інтэрпрэтатар CPython, які падтрымлівае большасць пашыраных платформ[6]. Ён распаўсюджваецца пад свабоднай ліцэнзіяй Python Software Foundation License, якая дазваляе выкарыстоўваць яго без абмежаванняў у любых дастасаваннях, у тым ліку і ва ўласніцкіх[7]. Існуюць рэалізацыі інтэрпрэтатараў для JVM (з магчымасцю кампіляцыі), MSIL (з магчымасцю кампіляцыі), LLVM і іншых. Праект PyPy прапануе рэалізацыю Пітона на самім Пітоне, што памяншае затраты на змяненне мовы і даследаванне новых магчымасцей.
Python актыўна развіваецца, новыя версіі (з новымі або змененымі моўнымі ўласцівасцямі) выходзяць прыкладна раз у два з паловай гады. З гэтае і некаторых іншых прычын на Python адсутнічаюць стандарт ANSI, ISO і іншыя афіцыйныя стандарты, іх ролю выконвае CPython.
Зноскі
- ↑
- .py — зыходны код.
- .pyw — зыходны код для выканання праграм с графічным інтэрфейсам у Windows, файлы з такім пашырэннем будуць выкананы без запуску кансолі.
- .pyc — скампіляваны байт-код.
- .pyo — аптымізаваны скампіляваны байт-код.
- .pyd — двайковы код дынамічных бібліятэк DLL (у Windows).
- ↑ Python 2.7.3 Release
- ↑ Python 3.3.0 Release
- ↑ Мария «Mifrill» Нефедова, Создатели языков программирования: Они такие разные, но кодинг их объединяет, Хакер № 09/08 (117)
- ↑ Стваральнік мовы Гвідо ван Россум настойвае, што назва паходзіць не ад рэптыліі і не ад міфічнай істоты, а ад тэлеперадачы «Лятучы цырк Монці Пайтана». Гл.: http://docs.python.org/faq/general#why-is-it-called-python, аднак умоўная выява змяі даўно стала неафіцыйным сімвалам мовы і з'яўляецца часткай афіцыйнага лагатыпа.
- ↑ About Python
- ↑ Python 2.5 license