Свірэпіца
Выгляд
Свірэ́піца, капуста палявая (Brassica campestris L.) — кветкавая расліна сямейства Капуставыя.
Аднагадовая расліна вышынёй да 1 м. Сцябло галінастае, прамое. Кветкі жоўтага колеру. Плод — стручок. Насенне ўтрымлівае да 45 % свірэпавага алею.
Свірэпіца пашырана ў Еўразіі. У Паўночную Афрыку, Амерыку і Аўстралію від занесены.
Літаратура
- Скуратовіч А. М. Свірэпіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 263. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
- Сурепица // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Brassica campestris L. — Описание таксона (руск.)
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Таксон}}. |