Перайсці да зместу

Шчырасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:36, 9 сакавіка 2013, аўтар Legobot (размовы | уклад) (Bot: Migrating 8 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q666985 (translate me))
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Шчырасць[1] — адзін з аспектаў сумленнасці, праўдзівасці, адсутнасць супярэчнасцяў паміж рэальнымі пачуццямі і намерамі ў дачыненні да іншага чалавека (або групы людзей) і тым, як гэтыя пачуцці і намеры падаюцца яму на словах.

Важнейшая прыкмета няшчырасці — няўзгодненасць паміж славеснымі заявамі і невербальнымі знакамі (жэстамі, мімікай, інтанацыяй), якія чалавек, што прамаўляе, не заўсёды можа кантраляваць.

Звычайна шчырасць расцэньваецца як станоўчая якасць. Аднак шчырасць уступае ў супярэчнасць з ветлівасцю, з нормамі заходняга этыкету, якія абмяжоўваюць выказванне «ў вочы» негатыўных адзнак, якія могуць быць крыўднымі ці абразлівымі з пункту гледжання суразмоўцы. З пункту гледжання бусідо падобная адсутнасць шчырасці лічыцца крывадушнасцю.

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.767.