OpenStreetMap
| OpenStreetMap | |
|---|---|
| | |
| | |
| URL | www.openstreetmap.org, osm.org |
| Камерцыйны | Не |
| Тып сайта | Свабодны вэб-картаграфічны сэрвіс |
| Рэгістрацыя | Патрабуецца для рэдагавання |
| Мова(-ы) | англійская, беларуская і іншыя |
| Размяшчэнне сервера |
|
| Уладальнік | Уладальнік даных - супольнасць удзельнікаў OpenStreetMap.[1] Падтрымлівае праект некамерцыйная арганізацыя OpenStreetMap Foundation |
| Аўтар | Стыў Кост |
| Пачатак працы | 1 ліпеня 2004 года |
| Бягучы статус | Працуе і актыўна развіваецца |
OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.
Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[2]
OpenStreetMap натхнілі сайты кшталту Вікіпедыі: кожны можа рэдагаваць зьесткі, падтрымліваецца поўная гісторыя рэдагаванняў. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.[3]
Гісторыя
Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сёняшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! ў якасці падложкі падчас стварэння карт OSM.[4]
У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзеная магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[5]
Карыстальнікі
Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[6]
Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10% рабілі ўнёсак кожны месяц.[7]
Стварэньне карт
Гісторыя
На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з'явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.
Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.
Камерцыйныя карты
Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.
У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.[4]
Зноскі
- ↑ FAQ - OpenStreetMap. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012.
- ↑ RWeait. OpenStreetMap data license is ODbL v1.0. OSM Foundation (12 верасня 2012). Праверана 5 November 2012.
- ↑ Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.)
- ↑ а б Yahoo! aerial imagery in OSM (англ.)
- ↑ We’re funded!, CloudMade Blog (англ.)
- ↑ Stats OpenStreetMap Wiki (англ.)
- ↑ We’re on a road to everywhere, OpenGeoData Blog (англ.)
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме OpenStreetMap- Галоўная старонка OpenStreetMap
- Карта OpenStreetMap на беларускай мове
- Карта OpenStreetMap Беларусі з беларускімі пазнакамі
Вектарныя карты ў розных фарматах для спампоўкі
- OpenStreetMap — osm
- CloudMade — osm, garmin
- Geofabrik — osm, esri
Растравыя карты і сэрвісы
- OpenCycleMap — карта для веласіпедыстаў (Увесь свет)
- Yournavigation — пракладка маршрутаў, экспарт (Увесь свет)
- OpenRouteService — пракладка маршрутаў, пошук POI (пунктаў цікавасці) (Толькі Еўропа)
- OpenPisteMap — карты схілаў для гарналыжнікаў і сноўбардыстаў (еўрапейскія і амерыканскія курорты)[1], накладваецца рэльеф.
- CloudMade — пракладка маршрутаў, агульная карта і карты для мабільных прылад (Увесь свет)
- OSM Mapper — выпраўленне памылак (англ.)
- Opentouchmap.org вэб-інтэрфейс, аптымізаваны для прылад з сэнсарным экранам, такіх, як iPhone.
- FreeMap — карта для турыстаў, пешаходаў (некаторыя часткі Вялікабрытаніі)
Спадарожнікавы маніторынг
- GPS Trace Orange — сэрвіс спадарожнікавага маніторынгу на базе карт OpenStreetMap[2]