Перайсці да зместу

GNU Coreutils

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:14, 18 кастрычніка 2012, аўтар Mikalai Udodau (размовы | уклад) (арфаграфія)
GNU Core Utilities
Выява лагатыпа
Тып Miscellaneous Utilities
Распрацоўшчык GNU Project
Напісана на C
Аперацыйная сістэма Unix-like
Апошняя версія 8.18 (12 жніўня 2012)
Ліцэнзія GNU GPL
Сайт gnu.org/software/coreuti…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

GNU Core Utilities (или coreutils) — пакет праграмнага забеспячэння GNU, які ўтрымлівае вялікую колькасць асноўных утыліт, такіх як cat, ls і rm, неабходных для UNIX-падобных аперацыйных сістэм. Пакет уключае некалькі больш ранніх пакетаў — texutils, shellutils і fileutils — і іншыя разнастайныя ўтыліты.

Сумяшчальнасць GNU coreutils

GNU core-утыліты падтрымліваюць {{:en:long option|доўгія опцыі}} параметраў у камандах, дазваляюць ужыванне опцый пасля пастаянных аргументаў, калі не вызначана зменная асяроддзя POSIXLY_CORRECT (якія тым не менш падтрымліваюць розную функцыянальнасць у BSD).

Згодна філасофіі і правілам напісання праграм для GNU, традыцыйным даведнікам перавага аддаецца ўтылітам тыпа info, так што дакументацыя шырэйшая, чым звычайна.

Праграмы, якія уваходзяць ў склад coreutils

Пакет coreutils 5.2.1-2 у Debian змяшчае наступныя праграмы:

Файлавыя утыліты

  • chgrp — Змяняе групу уладальніка файла
  • chown — Змяняе уладальніка файла
  • chmod — Змяняе правы доступу да файла
  • cp — Капіяванне файлаў і(ці) каталогаў
  • dd — Капіяванне і пераўтварэнне файлаў
  • df — Паказвае вольнае месца на замантаваных файлавых сістэмах
  • dir — Тое ж самае, што і ls -C -b (спіс файлаў выводзіцца ў калонках з вертыкальным сартаваннем)
  • dircolors — Вызначае каляровую схему для вывада каманды ls
  • install — Капіюе файлы і вызначае атрыбуты
  • ln — Стварае спасылку на файл
  • ls — Друкуе спіс файлаў
  • mkdir — Стварае каталогі
  • mkfifo — Стварае FIFO (іменаваныя каналы)
  • mknod — Стварае спецыяльныя файлы
  • mv — Пераносіць і пераймяноўвае файлы
  • rm — Выдаляе файлы
  • rmdir — Выдаляе пустыя каталогі
  • shred — Перазапісвае файлы, каб знішчыць змест (так званае бяспечнае знішчэнне), і апцыянальна выдаляе файлы
  • sync — Скідвае на дыск буферы файлавых сістэм
  • touch — Змяняе час стварэння, мадыфікацыі файлаў
  • vdir — Тое ж самае, што і ls -l -b (выводзіць спіс файлаў у доўгім фармаце)

Тэкставыя ўтыліты

  • cat — Счапленне і вывад файлаў у стандартны вывад
  • cksum — Правярае кантрольныя сумы файла
  • comm — Параўноўвае па радку два спарадкаваных файла
  • csplit — Расшчапляе файлы на секцыі
  • cut — Выдаляе полі и кожнай стракі файла[1]
  • expand — Пераўтварае сімвалы табуляцыі ў знакі прабелу
  • fmt — Фарматуе тэкст
  • fold — Разбівае доўгія радкі для прылад вывада з абмежаванай даўжынёй
  • head — Выводзіць некалькі першых радкоў файла
  • join — Аб'ядноўвае файлы па агульнаму полю
  • md5sum — Вылічае і правярае хэш MD5
  • nl — Нумаруе радкі файла
  • od — друкуе змест файлаў у васьмярковым і іншых фарматах
  • paste — Аб'ядноўвае радкі ў файлах
  • ptx — друкуе спарадкаваны індэкс файла
  • pr — Пераўтварае тэкставыя файлы ў фармат для знешняга друку
  • sha1sum — Вылічае і правярае хэш SHA1
  • sort — Сартуе радкі ў тэкставых файлах
  • split — Расшчапляе файл
  • sum — Правярае кантрольныя сумы файла
  • tac — Сшчапленне і вывад файлаў у адваротным парадку
  • tail — Друкуе некалькі апошніх радкоў файла
  • tr — Пераўтварае ці выдаляе сімвалы
  • tsort — Выконвае тапалагічную сартаванне
  • unexpand — Пераўтварае сімвалы прабелаў у сімвалы табуляцыі
  • uniq — Выдаляе радкі, што паўтараюцца, з спарадкаванага файла
  • wc — Друкуе колькасць байтаў, слоў і радкоў у файлах

Shell утыліты

  • basename — Выдаляе прэфікс у шляху да файла
  • chroot — Змяняе каранёвы каталог
  • date — Выводзіць/усталёўвае сістэмны час і дату
  • dirname — Выдаляе імя файла з поўнага шляху
  • du — Ацэньвае, колькі месца на дыску займае файл
  • echo — Друкуе радок тэксту
  • env — Друкуе/змяняе зменныя асяроддзя
  • expr — Вылічае выраз
  • factor — Раскладвае лік на простыя множнікі
  • false — вяртае значэнне «мана»
  • groups — Выводзіць групы, у якіх знаходзіцца карыстальнік
  • hostid — Выводзіць лічбавы ідэнтыфікатар для бягучага хаста
  • id — Выводзіць рэальны/эфектыўны UID і GID
  • link — Выклікае функцыю link() для стварэння спасылкі на файл
  • logname — Друкуе імя (login), пад якім карыстальнік увайшоў у сістэму
  • nice — Запускае працэс з паказаным прыярытэтам
  • nohup — Дазволіць камандзе выконвацца пасля выхаду карыстальніка (logout)
  • pathchk — Правярае імя файла на правільнасць ці на перамяшчальнасць
  • pinky — Просты finger
  • printenv — Выводзіць зменныя асяроддзя
  • printf — Фарматуе і выводзіць дадзеныя
  • pwd — Друкуе бягучы рабочы каталог
  • readlink — Выводзіць значэнне сімвалічнай спасылкі
  • seq — Друкуе лікі па парадку
  • sleep — Затрымлівае выконванне на пэўны час
  • stat — Выдае даныя аб inode
  • stty — Змяняе і выводзіць наладкі тэрмінала
  • tee — Выконвае вывад на мноства файлаў
  • test — Правярае ўмовы
  • true — Вяртае значэнне «ісціна»
  • tty — Выводзіць імя тэрмінала
  • uname — Выводзіць інфармацыю аб сістэме
  • unlink — Выклікае функцыю unlink() для выдалення абраных файлаў
  • users — Выводзіць імёны тых карыстальнікаў, якія увайшлі на дадзены хост
  • who — друкуе спіс усіх карыстальнікаў, якія зайшлі ў сістэму
  • whoami — Выводзіць эфектыўны UID
  • yes — До бясконцасці выводзіць дадзены радок

У coreutils таксама уключана праграма [. Гэта сінонім для test, што ўжываецца як как [умова].

Зноскі

Зноскі

  1. cut(1) — старонка даведкі man па карыстальніцкіх камандах GNU/Linux (англ.)

Спасылкі

Шаблон:Каманды UNIX