Булонь-сюр-Мэр
| Горад | |||||
| Булонь-сюр-Мэр | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Boulogne-sur-Mer | |||||
|
|||||
| 50°43′20″ пн. ш. 1°36′30″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Супрэфектура | ||||
| Рэгіён | Поўнач — Па-дэ-Кале | ||||
| Дэпартамент | Па-дэ-Кале | ||||
| Мэр | Фрэдэрык Кювілье | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 8,4 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 110 м[1], 0 м[1] і 32 м[2] | ||||
| Водныя аб’екты | Ліяна[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 45 тыс. чалавек | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 62200 | ||||
|
|
|||||
| ville-boulogne-sur-mer.fr | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Було́нь-сюр-Мэр[3][4] (фр.: Boulogne-sur-Mer, лац.: Gesoriacum, Bononia) — горад на поўначы Францыі, порт у дэпартаменце Па-дэ-Кале, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Насельніцтва 45 тыс. жыхароў (1999, з прыгарадамі — 135 тыс.). Металургія, суднабудаванне; рыбаапрацоўка.
Геаграфія
Булонь-сюр-Мер размешчаны на беразе Ла-Манша, у 100 км на захад ад Ліля і ў 215 км на поўнач ад Парыжа, у месцы ўпадзення ў праліў ракі Льян.
Гісторыя
Заснавала горад кельцкае племя боі. Рымляне выкарыстоўвалі яго як асноўны марскі порт, які злучаў мацерыковую частку імперыі з Брытаніяй. Імператар Клаўдзій у 43 годзе выкарыстаў Булонь як апорную базу для арганізацыі ўварвання ў Брытанію, і да 296 года паселішча было месцам базавання рымскага флоту ў Ла-Маншы.
У Сярэднявеччы Булонь была цэнтрам аднайменнага графства. Землі графства Булонь былі аб'ектам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Францыяй і Англіяй, англічане валодалі горадам у 1554—1550 гадах. У 1550 годзе Булонскі мір завяршыў вайну Англіі з Францыяй і Шатландыяй, французы выкупілі горад за 400 тысяч крон.
У 1805 годзе ў раёне Булоні імператар Напалеон I размясціў Вялікую армію, збіраючыся пачаць адсюль заваёву Англіі, але гэтым яго планам не наканавана было спраўдзіцца. Падчас Другой сусветнай вайны тут размяшчалася буйная ваенна-марская база нямецкага флоту, і ў чэрвені 1944 года горад падвергнуўся масіраванай бамбардзіроўцы авіяцыяй саюзнікаў.
Эканоміка
Структура занятасці насельніцтва:
- Сельская гаспадарка — 2,5%
- Прамысловасць — 12,4%
- Будаўніцтва — 3,3%
- Гандаль, транспарт і сфера паслуг — 45,3%
- Дзяржаўныя і муніцыпальныя службы — 36,4%
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ напісанне ў адпаведнасці з правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі ад 2008 года
- ↑ Прафесар Іўчанкаў: У законе аб правапісе памылак няма - толькі адрукоўкі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Булонь-сюр-Мэр- Афіцыйны сайт