OpenStreetMap
OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.
Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 2.0.[1]
OpenStreetMap натхнілі сайты кшталту Вікіпедыі: кожны можа рэдагаваць зьесткі, падтрымліваецца поўная гісторыя рэдагаванняў. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.[2]
Гісторыя
Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сёняшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! ў якасці падложкі падчас стварэння карт OSM.[3]
У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзеная магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[4]
Карыстальнікі
Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[5]
Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10% рабілі ўнёсак кожны месяц.[6]
Стварэньне карт
Гісторыя
На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з'явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.
Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.
Камерцыйныя карты
Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.
У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.[3]
Крыніцы
Зноскі
- ↑ Richard Fairhurst (2008-01-07). «The licence: where we are, where we’re going» (англ.)
- ↑ Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.)
- ↑ а б Yahoo! aerial imagery in OSM (англ.)
- ↑ We’re funded!, CloudMade Blog (англ.)
- ↑ Stats OpenStreetMap Wiki (англ.)
- ↑ We’re on a road to everywhere, OpenGeoData Blog (англ.)
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме OpenStreetMap- Галоўная старонка OpenStreetMap
- Мапа OpenStreetMap Беларусі з беларускімі пазнакамі