Перайсці да зместу

Berkeley Software Distribution

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:36, 11 снежня 2007, аўтар Mikalai Udodau (размовы | уклад) (Новая старонка: '''Berkeley Software Distribution''' (скарочана '''BSD''', літаральна азначае "Дыстрыбуцыя праграмнага забеспячэ...)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Berkeley Software Distribution (скарочана BSD, літаральна азначае "Дыстрыбуцыя праграмнага забеспячэння Берклі") - гэта вытворная ад UNIX аперацыйная сістэма, якая распаўсюджвалася Каліфарнійскім універсітэтам Берклі, пачынаючы з 1970-х.

Гістарычна BSD лічыцца адгалінаваннем UNIX ("BSD UNIX"), таму што яны супольна выкарыстоўвалі пачатковую кодавую базу і дызайн з арыгінальным UNIX кампаніі AT&T, і абагульнялі намаганні па распрацоўцы ў часы станаўлення UNIX.

У цяперашні час тэрмін "BSD" часта ўжываецца як агульная назва праектаў-паслядоўнікаў, такіх як, напрыклад, FreeBSD, NetBSD ці OpenBSD, якія разам складаюць асобную галіну Unix-падобных сістэм.