Сфорцы
Выгляд
(Перанакіравана з «Сфорца»)
| Сфорцы | |
Герб роду Сфорцаў | |
| Тытул | герцагі Міляну |
|---|---|
| Краіна паходжаньня | Італія |
| Першы з роду | Муцыё Атэндоля |
| Апошні з роду | Франчэска II (1535) |
| Адгалінаваньні ад роду | Пазашлюбныя
|
Сфо́рцы — кіроўны род у рэнэсансавай Італіі, герцагі мілянскія.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дынастыя была заснаваная Муцыё Атэндолям (1369—1424), празваным Сфорцам (ад італ. sforzare — уплываць, напружваць), кандацьера з Раманьі, які служыў Анжуйскім каралям Нэапалю. Ягоны сын Франчэска I Сфорца кіраваў Мілянам першую палову рэнэсансавай эры, пераняўшы тытул герцага Міляну ад згаслага роду Вісконці ў 1447 року.
Пад уладаю Сфорцаў места-дзяржава расквітнела і пашырыла свае ўладаньні.
Выбітныя прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Імя | Партрэт | Дачыненьне да роду Сфорцаў |
|---|---|---|
| Муцыё Атэндоля | Заснавальнік роду | |
| Франчэска I Сфорца | Сын Муцыё, першы кіраўнік Міляну са Сфорцаў | |
| Б’янка Марыя Вісконці | Жонка Франчэска Сфорцы | |
| Галеаца Марыя Сфорца | Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну | |
| Джан Галеаца Сфорца | Сын Галеаца Марыі Сфорцы | |
| Бона Сфорца | Дачка Джана Галеаца Сфорцы, каралева польская і вялікая княгіня літоўская | |
| Б’янка Марыя Сфорца | Дачка Галеаца Марыі Сфорцы і імпэратрыца Сьвятой Рымскай імпэрыі, жонка Максімільяна I | |
| Ганна Сфорца | Дачка Галеаца Марыі Сфорцы, жонка Альфонсы I д’Эстэ | |
| Катарына Сфорца | Пазашлюбная дачка Галеаца Марыі Сфорцы | |
| Людавіка Сфорца | Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну | |
| Бэатрычэ д’Эстэ | Жонка Людавіка Сфорцы | |
| Максімільян Сфорца | Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну | |
| Франчэска II Сфорца | Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну | |
| Джаваньні Паоля I Сфорца | Пазашлюбны сын Людавіка Сфорцы, першы маркіз Караваджа |
